Масалянская сядзіба
| Славутасць | |
| Сядзібна-паркавы ансамбль Біспінгаў | |
|---|---|
| Сядзіба на карціне Н. Орды | |
| 53°21′35,50″ пн. ш. 24°00′21,43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Масаляны |
| Архітэктурны стыль | ампір |
| Архітэктар | Аляксандр Градэцкі |
| Дата заснавання | 1830-я |
| Асноўныя даты | |
|
1970-я — Перабудова сядзібнага дома |
|
| Будынкі | |
| сядзібны дом • бровар • капліца • гаспадарчыя пабудовы • парк | |
Масалянская сядзіба — сядзіба Біспінгаў у в. Масаляны (Бераставіцкі раён), помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX ст. Меў рысы стыляў ампір і несапраўднай готыкі. Пасля значнай перабудовы ў 1970-я гады сядзібны дом страціў гістарычны выгляд.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Мураваны аднапавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане, быў пастаўлены на высокі цокаль. Цэнтральная частка, накрытая вальмавым дахам, была вылучана чатырохкалоннай паўратондай, якая заканчвалася квадратным у плане бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Бакавыя крылы палаца на галоўным фасадзе афармлялі слупавыя галерэі. Прамавугольныя і спічастыя вокны цэнтральнай часткі і бакавых крылаў былі аздоблены абрамленнямі з сандрыкамі і архівольтамі.
Палац вядомы паводле малюнку Н. Орды 1860—1870-х гадоў, калі належаў Біспінгам.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў 1939 годзе
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масалянская сядзіба- Масалянская сядзіба на сайце Radzima.org
- Масалянская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)

