Масатосі Косіба
Масатосі Косіба | |
---|---|
яп.: 小柴 昌俊 | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 верасня 1926[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 2020[4] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, прафесар, даследчык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сін'ітыра Таманага |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Масатосі Косіба яп.: 小柴 昌俊, нар. 19 верасня 1926 г., горад Таёхасі, прэфектура Айты) — японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2002) (палова прэміі сумесна з Раймандам Дэвісам «за стварэнне нейтрыннай астраноміі»).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Косіба вучыўся ў Такійскім універсітэце. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1951 годзе ён паступіў у аспірантуру і перайшоў у 1953 годзе ў Рочэстэрскі ўніверсітэт у ЗША. У 1955 году Косіба атрымлівае ступень доктара за працу па звышвысокаэнергетычных з’явах у касмічных промнях.
У сакавіку 1970 Косіба стаў прафесарам Такійскага ўніверсітэта.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
У 1950-х і 1960-х гадах Косіба займаўся высокаэнергетычным касмічным выпраменьваннем і звязанымі з ім з’явамі ў верхніх пластах атмасферы. Гэтыя заняткі прывялі яго ў 1970-х гадах да фізікі мюонаў і нейтрына, а таксама да фізікі элементарных часціц. Пасля ўдзелу ў JADE — сумесным нямецка-японскім праекце на паскаральніку DESY ў Гамбургу, ён сканструяваў дэтэктар Kamiokande для рэгістрацыі прадказанага тэорыяй распаду пратона. Па прычыне, што рэгістрацыя распаду пратона не атрымалася, ён перабудаваў дэтэктар ў дэтэктар нейтрына і змог зарэгістраваць касмічныя нейтрына: у працэсе выбуху звышновай 1987A атрымалася зарэгістраваць 12 нейтрына, 9 з якіх у першыя 2 секунды. Гэта было першым прамым эксперыментальным доказам тэорый аб працэсах, якія адбываюцца пры калапсе зоркі, у прыватнасці тэорыі нейтрыннага астуджэння.
У 2002 годзе, ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы. Сумесна з Раймандам Дэвісам ён атрымаў палову прэміі, другую палову атрымаў Рыкарда Джаконі.
Зноскі
- ↑ Koshiba Masatoshi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Masatoshi Koshiba // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Masatoshi Koshiba // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Japanese physicist Koshiba, 2002 Nobel Prize laureate, dies at 94
- ↑ NNDB — 2002.
- Нарадзіліся 19 верасня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Таёхасі
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Токіа
- Выкладчыкі Гамбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта
- Члены Японскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Культуры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Японіі
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі XXI стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі