Масачусетс-Бэй (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каронная калонія Вялікабрытаніі
Правінцыя Масачусетс Бэй
англ.: Province of Massachusetts Bay
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
< 
< 
 >

Сталіца Бостан
Мова(ы) англійская
Афіцыйная мова англійская
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правінцыя Масачусетс Бэй, Правінцыя Масачусецкага заліва (англ.: Province of Massachusetts Bay) — Каронная калонія Вялікабрытаніі, якая існавала на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі (цяпер штаты Масачусетс, Мэн і частка Нью-Гэмпшыра) з 1691 па 1776 год. Самая вялікая па тэрыторыі з трынаццаці калоній, якія падпісалі ў 1776 годзе Дэкларацыю незалежнасці ЗША.

Правінцыя была ўтворана хартыяй караля Вільгельма III і каралевы Марыі II шляхам зліцця Плімуцкай калоніі і Калоніі Масачусецкага заліва, а таксама правінцыі Мэн, Нантакета, Мартас-Він'ярд і тэрыторыі, вядомай цяпер як Новая Шатландыя. Хартыя набыла моц 14 мая 1692 года, а Новая Шатландыя адлучылася ў 1696 годзе. Адначасова правінцыя Нью-Хэмпшыр была аддзелена ад калоніі Масачусецкага заліва.

У 1725 годзе кароль Георг I падпісаў новую хартыю, якая дала калоніі больш правоў.

Правінцыя кіравалася брытанскімі губернатарамі аж да 7 кастрычніка 1774 года. У гэты дзень Вярхоўны суд Масачусетса заснаваў Кангрэс Правінцыі Масачусетс, што ў далейшым прывяло да вайны за незалежнасць ЗША. У чэрвені 1780 года ўступіла ў дзеянне Канстытуцыя штата Масачусетс.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]