Сожскае зледзяненне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Маскоўскае зледзяненне)

Сожскае зледзяненне, маскоўскае зледзяненне, рыскае 2-е зледзяненне — перадапошняе, сярэднеплейстацэнавае зледзяненне, якое доўжылася каля 110 тыс. гадоў з канца шклоўскага міжледавікоўя да пачатку муравінскага міжледавікоўя.

У час найбольшага пашырэння сожскае ледавіковае покрыва на Беларусі трыма вялікімі патокамі (нёманскім, мінскім, дняпроўскім) дасягала паўночных межаў Палесся. Яго адклады прадстаўлены пародамі: марэннымі (валунныя супескі і суглінкі), флювіягляцыяльнымі (пясок, жвір, пясчана-жвіровыя сумесі і інш.) і азёрна-ледавіковымі (стужачныя гліны, супескі, пяскі).

Адбывалася ўслед за дняпроўскім зледзяненнем. На тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы адпавядае стадыі заальскага зледзянення  (англ.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]