Маскоўская сінекліза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маскоўская сінекліза — найбуйнейшая адмоўная тэктанічная структура плітнага этапу развіцця Усходне-Еўрапейскай платформы.

Знаходзіцца ў заходняй частцы Рускай пліты. Плошча больш за 1 млн. км². Абмежавана на паўднёвым захадзе Латвійскай седлавінай і Беларускай антэклізай, на поўдні — Варонежскай антэклізай, на паўднёвым усходзе — Волга-Уральскай антэклізай.

Запоўнена адкладамі верхняга пратэразою, палеазою, меза-кайназою. Фарміраванне сінеклізы адбывалася ў познабайкальскую і герцынскую эпохі складкавасці, галоўны этап працякаў з сярэдняга да позняга дэвону.

Сярод карбонавых адкладаў пашыраны буры вугаль (Падмаскоўны вугальны басейн). 3 юрскімі і мелавымі адкладамі звязаны радовішчы шкловых і фармовачных пяскоў. Да Маскоўскай сінеклізы прымеркаваны гідрагеалагічны басейн з вялікімі запасамі прэснай вады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клімовіч І. Маскоўская сінекліза // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.