Вайна Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай (1368—1372)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літоўска-маскоўская вайна 1368—1372 гадоў
Асноўны канфлікт: Руска-літоўскія войны
Facial Chronicle - b.08, p.421 - Algierd at Moscow.png
Адступленне Альгерда з Масквы ў 1370 г. (мініяцюра з Асабовага летапіснага зводу)
Дата 1368, 1370 і 1372
Месца Паўночна-Усходняя Русь
Прычына барацьба паміж вялікімі княствамі Маскоўскім і Цвярскім
Вынік Вялікае Княства Літоўскае адмовілася ад умяшання
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае
Вялікае Княства Цвярское
Вялікае Княства Смаленскае
Вялікае Княства Маскоўскае
Вялікае Княства Разанскае
Камандуючыя
Альгерд
Кейстут
Міхаіл Аляксандравіч
Святаслаў Іванавіч
Дзмітрый Данскі
Уладзімір Андрэевіч
Васіль Міхайлавіч

Паходы Альгерда на Маскву (13681372) — серыя ваенных кампаній Вялікага Княства Літоўскага супраць Вялікага княства Маскоўскага, выкліканых спаборніцтвам паміж дзвюма буйнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы за палітычную гегемонію ў рэгіёне, у першую чаргу, за ўплыў на Вялікае княства Цверскае. Кампаніі адбываліся на фоне даўняй і цяжкай вайны з нямецкімі ордэнамі, якую вяло ВКЛ на захадзе.

Першы паход[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Іванавіч (Данскі), выява з царскага тытулярніка, XVII стагоддзе

У жніўні 1368 г. вялікі князь маскоўскі Дзмітрый не прызнаў пераход вялікакняжацкай улады да Міхаіла Аляксандравіча (брата жонкі Альгерда Ульяны), прыхільніка ўмацавання дзяржаўнай самастойнасці Цверы і збліжэння з ВКЛ і падтрымаў выступленне супраць яго Міхаіла Васільевіча, прымусіўшы Міхаіла Аляксандравіча ўцячы ў Літву. Увосень 1368 г. войска ВКЛ на чале з Альгердам пры падтрымцы Смаленска разбіла маскоўскія войскі ў Тросненскай бітве і падступіла да Масквы, але аблога была беспаспяховай. У выніку першага паходу Альгерда («первой Литовщины» маскоўскіх летапісаў) улада Міхаіла Аляксандравіча над Вялікім княствам Цвярскім была адноўленая. Іншым поспехам ВКЛ было вяртанне Ржэвы, стратэгічнай крэпасці на Волзе, якая незадоўга да гэтага была захоплена Масквой. Падзеі гэтага паходу ў легендарнай форме перадае Хроніка Быхаўца.

Другі паход[правіць | правіць зыходнік]

Не змірыўшыся з вынікамі кампаніі 1368, у жніўні 1370 Масква ізноў напала на Цвер, імкнучыся далучыць заходнюю частку княства, якая межавала з ВКЛ, каб прадухіліць магчымасць кантактаў паміж дзвюма дзяржавамі. Міхаіл Аляксандравіч ізноў уцёк у ВКЛ, але Альгерд, заняты канфліктамі з Ордэнам і Польшчай, не здолеў аказаць яму падтрымкі. Тады Міхаіл накіраваўся ў Арду і дамогся перадачы яму ярлыка на Вялікае княства Уладзімірскае, якім традыцыйна валодалі маскоўскія князі. Жадаючы захаваць Цвер як процівагу Маскве, а не новы палітычны цэнтр Русі, Альгерд вырашыў дапамагчы Міхаілу і ў лістападзе 1370 распачаў другі паход на Маскву, аблога якой (8-16 снежня) ізноў была няўдалай, пасля чаго было заключана перамір'е да 29 чэрвеня 1371. Пад час перамір'я бакі спрабавалі атрымаць ваенную і дыпламатычную падтрымку Арды і канстанцінопальскай патрыярхіі. Маскве ўдалося не дапусціць стварэння асобнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ, чаго дамагаўся Альгерд. У чэрвені 1371 Альгерд накіраваў у Маскву пасольства з прапановай аб заключэнні сталага міра, якому ўдалося дамовіцца аб заручынах дачкі Альгерда Алены з князем серпухаўска-бароўскім Уладзімірам Андрэевічам, бліжэйшым саюзнікам Дзмітрыя і працягнуць перамір'е да 26 кастрычніка 1371, пасля чаго меркавалася заключыць «вечны» мір.

Трэці паход[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Карта "Паходы Альгерда на Маскву".

Вясной 1372 Масква ізноў пачала падрыхтоўку да нападу на Цвер. Апярэджваючы яго, 7 красавіка 1372, адначасова з выступленнем Міхаіла Аляксандравіча на Дзмітраў, войскі ВКЛ на чале з Кейстутам і Андрэем Полацкім напалі на Пераяслаў Залескі. Кампанія 1372 працягвалася паходамі літоўска-цверскага войска на спрэчныя паміж Цвер'ю і Масквой гарады Кашын і Таржок. 12 ліпеня 1372 цверскае і літоўскае войскі на чале з Альгердам злучыліся ля Любуцка для трэцяга паходу на Маскву. Туды ж падышлі асноўныя сілы маскоўскага войска. Ніводзін з бакоў не меў дастаткова сіл, каб схіліць ваенны поспех на свой бок, і ў сярэдзіне ліпеня ВКЛ, Цвер і Масква падпісалі Любуцкі дагавор 1372. У выніку паходаў Альгерда было праведзена размеркаванне сфер уплыву паміж ВКЛ і Масквой, ваенных дзеянняў паміж якімі не вялося да 1406.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Вайна Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1368–72 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 367. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)
  • Черепнин Л. В. Образование Русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960;
  • Белы А. «Краiна вытокау» // Спадчына. 1993. № 3;
  • Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.): Пер. с нем. Тверь, 1994.