Маскоўскі пажар (1812)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падпалены Крэмль

Маскоўскі пажар 1812 года адбыўся 2—6 верасня (1418 верасня) 1812 года падчас акупацыі французамі Масквы, пакінутай рускай арміяй пасля Барадзінскай бітвы. Пажар ахапіў практычна ўвесь Земляны горад і Белы горад, а таксама значныя тэрыторыі на ўскраінах горада, вынішчыўшы тры чвэрці драўляных у сваёй масе пабудоў.

Развіццё падзей[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная маса жыхароў Масквы пакінула горад на працягу жніўня 1812 года. Ваенны савет у Філях 1 (13) верасня зацвердзіў рашэнне Кутузава пакінуць Маскву без бою. На наступны дзень руская армія прайшла праз Маскву на ўсход праз Дарагамілава, Арбат, Яўзскую вуліцу, дарогу на Разань, яе суправаджалі масы бежанцаў. Па яе слядах у горад увайшоў авангард Мюрата (да 25 000), які заняў Маскоўскі Крэмль. Галоўныя сілы Напалеона ўвайшлі ў горад увечар трыма калонамі (Філі, Дарагамілава, Лужнікі); Напалеон застаўся на ноч у Дарагамілаўскай слабадзе. У гэты дзень з’яўляюцца паведамленні пра першыя, разрозненыя пажары ў Кітай-горадзе і Яўзскай часткі (Тарле).

Храналогія пажару[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 3 (15) верасня Напалеон пры гуках Марсельезы ўвайшоў са сваёй гвардыяй у Крэмль. З узвышанай пляцоўкі на Баравіцкім узгорку ён з трывогай назіраў, што вогненны смерч ахапіў увесь Кітай-горад. На наступны дзень рана раніцай Напалеон пакінуў Крэмль, пераехаўшы ў Пятроўскі палац.

Напалеон, вымушаны ратавацца з Крамля, пакінуў яго пешшу, накіроўваючыся да Арбата, заблукаў там і, ледзь не згарэўшы, выбраўся да сяла Харошава; пераправіўшыся цераз Маскву-раку па плывучым мосце, паблізу Ваганькаўскіх могілак, ён дайшоў да вечара да Пятроўскага палаца[1].

Світа Напалеона праехала па Арбаце, які гарэў, да Масквы-ракі, далей рухаючыся адносна бяспечным маршрутам уздоўж яе берага (Тарле). Раніцай 6 (18) верасня пажар, знішчыўшы тры чвэрці горада, скончыўся. Напалеон вярнуўся ў Крэмль. Пачаліся пошукі падпальшчыкаў. Усяго было расстраляна да 400 чалавек з ніжэйшых саслоўяў; першыя растрэлы адбыліся 12 (24) верасня.

Прычыны пажару[правіць | правіць зыходнік]

А. Ф. Смірноў. «Пажар Масквы». 1810-я гг. Музей-панарама «Барадзінская бітва»

Існуе некалькі версій узнікнення пажару — арганізаваны падпал пры пакіданні горада, падпал рускімі лазутчыкамі, некантралюемыя дзеянні акупантаў, пажар, які ўзнік выпадкова і распаўсюджванню якога спрыяў агульны хаос у пакінутым горадзе. Ачагоў у пажару было некалькі, так што магчыма, што ў той ці іншай меры ўсе версіі слушныя.

Маскоўскі граданачальнік Ф. В. Растапчын за некалькі тыдняў да здачы горада ў лістах да Баграціёна і Балашова пагражаў пры ўваходжанні ў яго Напалеона ператварыць Маскву ў попел[2]. Пры пакіданні горада з яго вывезлі ўсе «вогневыратавальныя» снарады і пажарныя часці, у той час як гарадскі арсенал быў пакінуты непрыяцелю[3]. Адной з прычын неразбярыхі, што панавала ў горадзе, было тое, што людзьмі Растапчына была выпушчана з турмаў тысяча калоднікаў, якія накіраваліся на рабаванне пакінутых жыхарамі дамоў[3]. Растапчын загадаў падпаліць нават сваю падмаскоўную сядзібу Воранава[2].

Меней усяго пажар быў у інтарэсах французаў, якія намерваліся зімаваць у горадзе. Яны самі патушылі, апрача іншага, палац Баташова і Выхаваўчы дом[2][4]. Маскатэльны рад загарэўся яшчэ 2 верасня, і, як успамінаў чыноўнік Бястужаў-Румін, быў падпалены нейкім паліцэйскім[5]. Пра тое, што за падпальваннем дамоў лавілі людзей у паліцэйскім мундзіры, паведамляюць і французскія мемуарысты[6]. Сяржант Бургонь, напрыклад, успамінаў, што сярод падпальшчыкаў «прынамсі дзве траціны былі катаржнікі… астатнія былі мяшчане сярэдняга класу і рускія паліцэйскія, якіх было лёгка пазнаць па іх мундзірах»[7]. Захавалася данясенне паліцэйскага прыстава П. Вараненкі, дзе ён адчытваецца перад маскоўскай управай благачыння ў выкананні загаду «імкнуцца знішчаць усё агнём», што ён і рабіў увесь дзень 2 верасня «ў розных месцах па меры магчымасці да 10 гадзін вечара»[8].

М. А. Троіцкі адзначыў, што без спалення Масквы тарутынскі манеўр Кутузава быў бы пазбаўлены сэнсу. Вядома, што маскоўскія жыхары з’яўляліся ў стан Кутузава і дакладвалі, што перад ад’ездам з горада спалілі свае дамы, чакаючы за гэта ўзнагароды[3].

Лёс параненых[правіць | правіць зыходнік]

Бясчынствы французаў у Маскве

Растапчын стаў адмаўляцца ад «аўтарства» пажару пасля таго, як высвятлілася, што ў агні загінула ад 10 да 20 тысяч рускіх параненых[3], якіх па звычаі войнаў таго часу пакінулі на літасць пераможцы. Пасля Барадзінскай бітвы для іх вывазу ў глыб Расіі катастрафічна не хапала транспарту. Акрамя таго, не ўсе параненыя былі транспартабельныя. Пазней Растапчын, спрабуючы апраўдацца, пісаў: «Банапарт, каб зваліць на іншага сваю гнюснасць, узнагародзіў мяне тытулам падпальшчыка, і многія вераць яму»[9].

Рабаванне Масквы[правіць | правіць зыходнік]

Іншай прычынай, якая вымусіла Растапчына зняць з сябе адказнасць за пажар, маглі стаць назойлівыя патрабаванні пагарэльцаў пакрыць ім панесеныя страты. «Салаўя я ніколі не любіў. Мне здаецца, што я чую маскоўскую барыню, кая енчыць, плача і просіць, каб вярнулі ёй яе рэчы, якія зніклі падчас разгрому Масквы ў 1812 годзе», — іранізаваў пазней маскоўскі граданачальнік[10]. Каб не чуць гэтых прэтэнзій, пасля выхаду ў адстаўку Растапчын з’ехаў на пастаяннае жыхарства ў Парыж.

Пасля таго, як французы пакінулі Маскву, адным з першых у горад уступіў кавалерысцкі авангард рускай арміі пад камандаваннем А. Х. Бенкендорфа, які пазней успамінаў[11]:

10 кастрычніка 1812 года мы ўступілі ў старажытную сталіцу, якая яшчэ ўся дымілася. Мы ледзь маглі пракласці сабе дарогу праз трупы людзей і жывёл. Разваліны і попел загрувашчвалі ўсе вуліцы. Адны толькі разрабаваныя і цалкам счарнелыя ад дыму цэрквы служылі сумнымі пуцяводнымі пунктамі сярод гэтага неабсяжнага спусташэння. Французы блукалі па Маскве і станавіліся ахвярамі натоўпу сялян, якія з усіх бакоў сцякаліся ў няшчасны горад.
Карта спустошанай Масквы з кнігі А. Я. Булгакава «Рускія і Напалеон Банапартэ» (1813)

Пажар і адсутнасць нагляду за пакінутым у спешцы маёмасцю вабілі ў Маскву мноства сялян з навакольных сёлаў і вёсак. Разам з падводамі для вывазу нарабаванага гэтыя натоўпы павалілі ў бок Маскоўскага Крамля.

Ацэнка наступстваў[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1813 г. быў апублікаваны вядомы план спустошанай пажарам Масквы ў складзе ананімнага сачынення з падрабязнай назвай «Рускія і Напалеон Банапартэ, або Разгляд паводзін цяперашняга ўладальніка Францыі з Тыльзіцкага міру па выгнанні яго са старажытнай Расійскай Сталіцы з далучэннем шматлікіх цікавых анекдотаў і плана Масквы, у якім пазначаны часткі горада, якія згарэлі і засталіся ў цэласці. Пісана Маскоўскім Жыхаром 1813 года» (меркаваны аўтар — А. Я. Булгакаў).

Пажарам былі знішчаны ўніверсітэт, найбагацейшая бібліятэка Д. П. Бутурліна, Пятроўскі і Арбацкі тэатры. Лічыцца, што ў Маскоўскім пажары загінула (у палацы А. І. Мусіна-Пушкіна на Разгуляі) рукапіс Слова пра паход Ігараў, а таксама Троіцкі летапіс. Выхаваўчы дом, размешчаны побач з цэнтрам пажару, абаранілі яго служачыя на чале з генералам Туталміным. Насельніцтва Масквы за час вайны скарацілася з 270 000 да 215 000 чалавек (Філіпаў). Паводле ацэнкі І. М. Катаева (1911), пажар знішчыў

  • 6 496 з 9 151 жылога дома (якія ўключалі 6 584 драўляных і 2 567 каменных)
  • 8 251 краму/склад і да т.п.
  • 122 з 329 храмаў (без уліку разрабаваных)

Карты спустошанай Масквы, апублікаваныя пасля пажару, часткова перабольшваюць маштаб страт. Так, на Вялікай Нікіцкай вуліцы (пазначана як цалкам знішчаная) захаваўся шэраг сядзіб і французскі тэатр, які ахоўвалі французскія войскі (Сыцін). У Маскве засталося дастаткова будынкаў для размяшчэння французскай арміі (многія часці якой былі размешчаны ў наваколлях горада) на працягу месяца.

Аднаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Дом Васіля Пушкіна (Старая Басманная, 36), адзін з нешматлікіх захаваных драўляных ампірных дамоў 1810-х-1820-х гг.

Пажар разарыў многіх домаўладальнікаў, і ў першыя пасляпажарныя гады адбыўся масавы перадзел маскоўскіх зямель. Так, усе пляцы на Марасейцы перайшлі ў рукі купецтва (Сыцін).

У лютым 1813 імператар Аляксандр заснаваў «Камісію лоя будаўніцтва ў Маскве» (скасавана ў 1843). Першы генплан Вільяма Гестэ (1813) быў адхілены, бо не адпавядаў духу горада; другі план быў складзены калектыўна і зацверджаны толькі ў 1817. Пажар спрыяў пашырэнню вуліц, у тым ліку пракладцы Садовага кальца. У аднаўленні горада ўдзельнічалі архітэктары: Восіп Бавэ, Даменіка Жылярдзі, Афанасій Грыгор’еў і інш. У сувязі з недахопам грошай і будаўнічых матэрыялаў, многія дамы па-ранейшаму адбудоўваліся ў дрэве, імітуючы ампірны дэкор; такія пасляпажарныя дамы захаваліся на Старой Басманнай (дом Васіля Пушкіна), Малой Малчанаўцы (Музей Лермантава) і ў Дзенежным завулку.

Маскоўскі пажар адлюстраваны ў шматлікіх літаратурных творах, ад «Дон Жуана» Байрана да «Вайны і міру» Льва Талстога.

Зноскі

  1. Васіль Васільевіч Верашчагін, цыкл палотнаў «1812 год»
  2. а б в Горностаев М. В. «Генерал-губернатор Москвы Ф. В. Ростопчин: страницы истории 1812 года»
  3. а б в г Радио ЭХО Москвы :: Не так, 29.09.2012 14:08 Пожар Москвы: Алексей Кузнецов
  4. Яго начальнік І. А. Туталмін, праўда, сцвярджае іншае.
  5. Бестужев-Рюмин А. Д. Краткое описание происшествиям в столице Москве в 1812 году. М., 1859. С. 78.
  6. Ф. П. Сегюр. Пожар Москвы 1812 г. М., 1912. С. 3.
  7. С. П. Мельгунов. Дела и люди александровского времени. Берлин, 1924. Стр. 173.
  8. Н. А. Троицкий. 1812: великий год России. Мысль, 1988. Стр. 189.
  9. Русский архив. 1908. № 4. С. 274, 279.
  10. Ф. В. Ростопчин. Ох, французы! Советская Россия, 1992. Стр. 230.
  11. ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Мемуары ]- Бенкендорф А. Х. Записки

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Маскоўскі пажар (1812)