Маскоўскі раён (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маскоўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 7 красавіка 1978

Маскоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка г. Брэста. Утвораны 7 красавіка 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ў цэнтральнай, усходняй і паўднёвай частках горада, граніца з Ленінскім раёнам праходзіць па ўсходнім участку чыгуначнай дарогі Масква — Брэст, бульварах Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Асноўныя магістралі раёна — вуліцы Я. Купалы, Маскоўская, Пушкінская, Суворава, Гаўрылава, Арлоўская, праспекты Рэспублікі і Партызанскі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размешчаны 27 прадпрыемстваў прамысловасці, на якіх працуе больш за 13,5 тыс. чалавек. Найбольшую частку ў структуры прамысловай вытворчасці займае харчовая прамысловасць 65 %, лёгкая прамысловасць 11,8 %, машынабудаванне, металаапрацоўка і радыёэлектроніка 10,4 %, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў 7,4 %.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскую дапамогу падаюць Брэсцкая абласная бальніца, Брэсцкая дзіцячая бальніца, Брэсцкі абласны радзільны дом, Цэнтральная гарадская бальніца, Брэсцкая цэнтральная паліклініка.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У сістэму адукацыі Маскоўскага раёна ўваходзяць Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт, 6 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 33 установы школьнай адукацыі (1 ліцэй, 3 гімназіі, 21 агульнаадукацыйная школа, 4 школы-сады, 2 пачатковыя школы.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У раёне сканцэнтраваны асноўныя спартыўныя аб'екты, як Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні, Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнёвых відах спорту «Вікторыя», Брэсцкая абласная СДЮШАР (лёгкаатлетычны манеж), Брэсцкі хакейны клуб (лядовы палац), Спартыўны клуб «Будаўнік», Брэсцкая фізкультурна-аздараўленчая служба, Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест. Московский район. Портрет на фоне времени / авт. конц. и текста А. М. Суворов. Брест, 2013. 208 с. : ил.
  • 25 лет Московскому району г. Бреста 1978—2003. Брест, 2003.15 с.
  • Маскоўскаму раёну Брэста 25 : [артыкулы] // Народная трыбуна. 2003. 25 красавіка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]