Маскоўскі раён (Санкт-Пецярбург)
Выгляд
| Маскоўскі раён | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Дата ўтварэння | 1919 |
| Кіраўнік | Уладзімір Ушакоў[d] |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Афіцыйны сайт | |
Маскоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Санкт-Пецярбурга.
Займае плошчу 7305,48 гектараў у цэнтральным сектары паўднёвай часткі горада паміж Кіраўскім і Краснасельскім раёнамі на захадзе і Фрунзенскім раёнам на ўсходзе. Паўднёвы і паўднёва-ўсходні ўскраек Маскоўскага раёна фармуе мяжа з Пушкінскі раёнам, сфармаваным у 1938—1959 гадах на бліжэйшых прыгарадных тэрыторыях, якія раней знаходзіліся ў прамым падначаленні Ленсавета. Раён мае ролю «паўднёвых варот горада», бо на яго тэрыторыі размешчаны міжнародны аэрапорт Пулкава, а таксама праходзяць дзве буйныя аўтадарогі паўночнага захаду Расіі — «Расія» (Маскоўская шаша) і «Пскоў» (Пулкаўская шаша / Кіеўская шаша).