Перайсці да зместу

Маскоўскі цырк Нікуліна на Цвятным бульвары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Маскоўскі цырк Нікуліна на Цвятным бульвары
55°46′14″ пн. ш. 37°37′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Дата заснавання 1880
Сайт circusnikulin.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі цырк Нікуліна на Цвятным бульвары (таксама вядомы як «Стары цырк») — адзін з найстарэйшых стацыянарных цыркаў у Расіі, размешчаны на Цвятным бульвары ў Маскве. Умяшчальнасць залы — 2000 месцаў, вышыня купала — 25 метраў, дыяметр манежа — 13 метраў.

З 1880 па 1913 год гэты цырк насіў імя заснавальніка Альберта Саламонскага, пасля Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і нацыяналізацыі быў перайменаваны ў Першы дзяржаўны. З 1996-га носіць імя артыста Юрыя Нікуліна, які ў 1983—1997 гадах быў яго кіраўніком.