Маскоўскі час

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маскоўскі час (MSK) — часавы пояс UTC+3. Хоць Масква геаграфічна знаходзіцца ў 2-м часавым поясе, на тэрыторыі Расіі дзейнічае так званы дэкрэтны час, уведзены 16 чэрвеня 1930 года, калі стрэлкі гадзіннікаў былі пераведзены на 1 гадзіну наперад. Маскоўскі час з’яўляецца стандартным для Расіі, усе мясцовыя часавыя паясы Расіі (іх 9 — ад MSK-1 да MSK+8, пояс MSK+1 адсутнічае) адлічваюцца ад яго. Маскоўскі час таксама выкарыстоўваецца ў раскладах цягнікоў на тэрыторыі ўсёй краіны.