Маскуліннасць

Маскуліннасць (ад лац.: masculinus, мужчынскі) — сукупнасць цялесных (другасных палавых прыкмет), псіхічных і паводніцкіх асаблівасцяў, якія разглядаюцца як мужчынскія (гэта значыць вонкава адрозніваюць мужчыну ад жанчыны ці самца ад самкі ў жывёл)[1].
Супрацьлегласцю маскуліннасці з'яўляецца феміннасць, якая характарызуецца такімі якасцямі, як адчувальнасць, пяшчота, спагадлівасць, клапатлівасць[2].
Праблемы вызначэння маскуліннасці
[правіць | правіць зыходнік]Для вырашэння пытання аб тым, якія прыкметы з'яўляюцца маскуліннымі, неабходна першаснае дапушчэнне альтэрнатыўнасці: усе прыкметы з'яўляюцца альбо маскуліннымі, альбо феміннымі. Акрамя таго, на дадзенае вызначэнне ўплывае наяўнасць сацыяльных стэрэатыпаў і адсутнасць нейтральнага ніякага роду.
Існуюць розныя канцэпцыі маскуліннасці — ад эсенцыялісцкай да сацыяльна-канструктывісцкай. Эсенцыялісцкі падыход разглядае маскуліннасць як следства біялагічнага адрознення мужчыны ад жанчыны, а сацыяльна-канструктывісцкі вызначае маскуліннасць у тэрміналогіі гендарных чаканняў[3].
Сексолаг Ігар Кон разглядае маскуліннасць у гістарычным кантэксце, сыходзячы з сацыяльна-канструктывісцкага падыходу[4].
Варта таксама адрозніваць маскуліннасць ў цэлым і таксічную маскуліннасць.
Разам з тым гендарная даследчыца Р. Э. Хоскін паказвае, што ў навуковай літаратуры прысутнічаюць пэўныя падвойныя стандарты ў вызначэнні маскуліннасці і феміннасці: калі жанчына праяўляе маскулінныя гендарныя паводзіны, то ейную маскуліннасць называюць жаночай маскуліннасцю, разам з тым калі мужчына праяўляе феміннае, гэта часта называюць «падначаленымі маскуліннасцямі», а не мужчынскай феміннасцю.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Свенцицкий А.Л. Маскулинность и феминность // Краткий психологический словарь.. — Пропспект, 2014. — Vol. Маскулинность и феминность. — С. С. 264—265..
- ↑ Костикова И. В. и др. Введение в гендерные исследования. — 2-е изд.. — М.: Аспект Пресс, 2005. — С. С. 16—17.. — 255 с. с. — ISBN 5-7567-0331-4.
- ↑ Синельников А. С. Маскулинность // Словарь гендерных терминов / Под ред. А. А. Денисовой. — М. : Региональная общественная организация «Восток-Запад: Женские Инновационные Проекты»: Информация XXI век, 2002. — 256 с. — 1000 экз. — ISBN 5-86391-002-4.
- ↑ Кон И. С.. Меняющиеся мужчины в изменяющемся мире . sexology.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2013. Праверана 14 лютага 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Статья «Маскулинность и фемининность» в энциклопедии «Кругосвет».
- Синельников А. С. Маскулинность // Словарь гендерных терминов / Под ред. А. А. Денисовой. — М. : Региональная общественная организация «Восток-Запад: Женские Инновационные Проекты»: Информация XXI век, 2002. — 256 с. — 1000 экз. — ISBN 5-86391-002-4.
- А.К.Эшиев, Г.А.Анарбаева, К.А.Смадияров. Психологические факторы изменения маскулинности // Вестник КарГУ. — 2012. — № 2.