Маскутэн
(Mascouten) | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | кікапу |
Рэлігія | анімізм, каталіцызм |
Блізкія этнічныя групы | кікапу, маямі |
Маскутэн (саманазва: Mascouten, літаральна "малыя прэрыі") † — індзейскі народ Паўночнай Амерыкі, што насяляў у XVII ст. тэрыторыю сучаснага Вісконсіна. У нашы дні ўяўляюць субэтнічную групу кікапу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Звесткі аб маскутэн французскія каланісты першапачаткова атрымоўвалі ад гуронаў, якія называлі гэты народ "людзьмі агменю", што часам прыводзіла да блытаніны ў пісьмовых крыніцах з патаватомі. Толькі ў 1634 г. быў усталяваны непасрэдны кантакт. У той час маскутэн з'яўляліся палітычна незалежным народам, што знаходзіўся ў саюзе з суседдзямі-маямі і меў цэнтральнае ўмацаванае паселішча на рацэ Фокс.
У першай палове XVII ст. маскутэн амаль увесь час ваявалі супраць іракезаў і нейтраль, ад якіх цярпелі значныя страты. У 1669 г. французскія езуіты арганізавалі сярод маскутэн місію, што мела значны поспех. Аднак гандлёвыя кантакты з французамі стрымліваліся з боку месквакі. Вайна з месквакі вымусіла зачыніць місію пасля 1672 г. У пачатку XVIII ст. маскутэн узгадваліся толькі як частка маямі, месквакі і кікапу.
Субэтнас[правіць | правіць зыходнік]
У нашы дні вылучаецца невялікая субэтнічная група маскутэн сярод кікапу Канзаса. Мяркуецца, што яна паходзіць ад маскутэн Вісконсіна. У адрозненні ад іншых кікапу, маскутэн Канзаса спавядаюць каталіцызм.