Маслакоўскі сельсавет
Выгляд
| Маслакоўскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Горацкі раён |
| Уключае | 17 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Маслакі |
| Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва (2019) | 745 |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 6 |
| Афіцыйны сайт | |
Маслако́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Маслакі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Горацкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 2009 годзе скасавана вёска Анікавічы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1042 чалавекі[1], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 745 чалавек[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 19 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.