Маслакі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Маслакі, Магілёўская вобласць)
Аграгарадок
Маслакі
|
Маслакі́[1] (трансліт.: Maslaki, руск.: Маслаки) — аграгарадок[2] у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Маслакоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на захад ад горада Горкі, за 80 км ад Магілёва[3], каля левага берага ракі Бася.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1643 як вёска з млынам на рацэ Бася ў Казловіцкім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычныя і памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000445. - Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
- Гарадзішча (1-е тысячагоддзе н. э.), размешчанае на левым беразе р. Бася, на паўднёва-заходняй ускраіне аграгарадка Маслакі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000786. Гарадзішча ранняга жалезнага веку[3]. - Селішча-1 (IX–XII стагоддзі), у паўночнай частцы аграгарадка, на левым беразе р. Бася —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000787. - Селішча-2 (IX–XII стагоддзі), у цэнтральнай частцы вёскі, на поўдзень ад дарогі Палёнкі – Шэпелеўка, на левым беразе р. Бася —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000788. - Курганны могільнік (IX–XII стагоддзі), у заходняй частцы аграгарадка, на поўнач ад будынка сельсавета, на левым беразе р. Бася —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000789.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Гапеевіч Булахаў (1919—2012) — беларускі мовазнавец.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Решение Горецкого районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 года № 17-16 "О преобразовании сельских населенных пунктов в агрогородки".
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 185.
- ↑ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 178v.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 185.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх