Масляк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Маслякі)
Масляк

Масляк летні, або зярністы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gray 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5379
EOL  16482
MB  18623

Масля́к[1] (Suillus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства балетавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см, гладкая, ліпка-слізкая, белаватая, шараватая, бурая, жоўтая, жоўта-бурая. Ножка суцэльная, цыліндрычная, часта з кольцам. Спараносны слой трубчасты, прырослы. Мякаць тоўстая, мяккая, з прыемным пахам і смакам. Споры эліпса-верацёнападобныя, гладкія, светлыя, жаўтавата-бураватыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 50 відаў, усе ядомыя. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Аўстраліі; на Беларусі сустракаюцца: масляк балотны (Suillus flavidus), масляк летні, або зярністы (Suillus granulatus), масляк лістоўнічны (Suillus grevillei), масляк позні (Suillus luteus), масляк шэры (Suillus aeruginascens), рашэтнік (Suillus bovinus). Трапляюцца пераважна ў хваёвых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца з мая па кастрычнік.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колас С. Маслякі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).