Агурочнік лекавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Масляная капля)
Агурочнік лекавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Borago officinalis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31727
NCBI  13363
EOL  580765
GRIN  t:7422
IPNI  113618-1
TPL  kew-2679695

Агуро́чнік лекавы[3], Бура́чнік, Агуро́чная трава, Агурэчнік, Масляная капля[4][5][6] (Borago officinalis) — аднагадовая[7] травяністая расліна сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна вышынёй 30—100 см з прамым тоўстым сцяблом. Кветкі паніклыя, блакітныя з ружовым адценнем, двухполыя. Цвіце у чэрвені — ліпені. Плод — 4 арэшкі[7].

Лацінская і (дыялектычная беларуская) назвы ад burra — «жорсткія валасы» (якімі пакрытая расліна), літаратурная беларуская — ад паха агуркоў, які зыходзіць ад лісця.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Зрэдку трапляецца па ўсёй Беларусі як пустазелле, іншы раз вырошчваюць у агародах. Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е і Блізкі Усход.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Утрымлівае дубільныя рэчывы, сапанін, смолы, кальцый, крэмневую кіслату, вітамін C, рутын, карацін. У многіх еўрапейскіх краінах (таксама і ў Беларусі) вялікае, моцна зморшчанае, лісце (часам і кветкі) агурочніку ўжываюць у веснавых салатах (у Германіі такія салаты звычайна гатуюць з кропам); у Францыі і Італіі яго таксама дадаюць у тушаныя стравы, і вараць адмысловы суп. Сцябло, ачышчанае ад скуркі, адварваюць як гародніну, праціраюць на пюрэ (гарнір да рыбы ці мяса). У Брытаніі і Паўночнай Амерыцы лісце выкарыстоўваецца як інгрэдыент прахаладжальных напояў, а таксама некаторых гатункаў джына. У Заходняй Еўропе даўней меў рэпутацыю танізуючага сродку, які нібыта ўздымае настрой, паляпшае ўвагу і г.д. У Кітаі з лісцем агурочніку гатуюць страву накшталт галубцоў або далмы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 24. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Огуречная трава: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)