Маслёнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Маслёнка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Маслёнка на карце Беларусі ±
Маслёнка (Беларусь)
Маслёнка
Маслёнка (Мінская вобласць)
Маслёнка

Маслёнка[1] (трансліт.: Maslionka, руск.: Маслёнка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з другой паловы 18 ст. У 1775 г. 7 двароў, уласнасць пана Замбржыцкага. У 1873 г. ў вёсцы 27 мужчын, у 1897 г. 25 двароў, 135 жыхароў, у 1909 г. ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 12 двароў, 97 жыхароў. З 20.08.1924 г. вёска Крупскага сельсавета Барысаўскай акругі, з 18.06.1927 Аршанскай акругі, з 26.07.1930 г. Крупскага раёна, з 1938 г. ў Мінскай вобласці. У 1928 г. ў вёсцы створана таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі пад назвай «Атраднае». У 1931 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны герой». У 1941 г. ў вёсцы 77 двароў, 304 жыхары. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 чалавек, знішчана 5 мірных жыхароў. Вёска вызвалена 28.06.1944 г. 18-й танкавай брыгадай. У 1944 г. калгас адноўлены, з 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Ленінец», з 1951 г. — калгаса імя Леніна, 12.11.1966 г. да вёскі далучаны хутар Гапонавічы. На 01.01.1998 г. 69 гаспадарак 122 жыхары. Крама, ферма буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]