Мастацкая разьба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маста́цкая разьба́ — спосаб мастацкай апрацоўкі дрэва, косці, каменю і іншых цвёрдых матэрыялаў шляхам выразання арнаментальных ці сюжэтных кампазіцый; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастацкая разьба аздабляюць прадметы побыту — мэблю, хатняе начынне, прылады працы; будынкі (гл. архітэктурная разьба); яе тэхніку выкарыстоўваюць у стварэнні скульптуры. Самастойны від мастацкай разьбы — гліптыка.

Узнікла ў глыбокай старажытнасці з паяўленнем рэзальных інструментаў з каменю і косці, пазней — металічных; вядома ўсім народам свету. Шырока вядома мастацкая разьба па лаку ў Кітаі і Японіі, па камені і косці ў Індыі, па ганчу ва Узбекістане, бурацкая каменная пластыка, якуцкая і халмагорская разьба па косці ў Расіі.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Каменная пліта з выявай ільва. Ваўкавыск, 12 ст.

На Беларусі пашырана некалькі відаў мастацкай разьбы:

  • Контурная разьба выконваецца заглыбленымі лініямі на гладкім фоне, блізкая да гравіравання;
  • Выемчатая разьба (пераважна трохгранна-выемчатая) утварае ўзор, заглыблены ў гладкі фон;
  • Рэльефная разьба мае заглыблены фон і ўзнятыя над ім выявы або ўзор — нізкарэльефныя (барэльеф) ці высокарэльефная (гарэльеф);
  • Скразная разьба не мае фону і ўяўляе сабой ажурную кампазіцыю (у залежнасці ад размяшчэння ўзору ў адной ці некалькіх плоскасцях адрозніваюць плоскаажурную і аб’ёмна-ажурную мастацкую разьбу);
  • Аб’ёмная разьба стварае трохмерную выяву, звычайна скульптуру малых форм.

Найбольш старадаўняя на Беларусі контурная і аб’ёмная разьба па дрэве і косці. 3 часоў каменнага веку вядомы касцяныя вырабы, арнаментаваныя контурнай разьбой геаметрычнага характару, касцяныя і драўляныя фігуркі жывёл і чалавека, выразаныя вельмі схематычна і ўмоўна. Высокага ўзроўню дасягнула разьба па косці і камені ў IXXIII стст. (Шклоўскі ідал, абразкі з каменю і шыферу, ліцейныя формы). Інтэр’еры храмаў, сядзіб, палацаў, мэблю аздаблялі нізкарэльефнай разьбой па дрэве, якая ў XVIIXVIII стст. развілася ў аб’ёмна-ажурную (гл. Беларуская рэзь). 3 XVII ст. вядома разьба па шкле. Фоны абразоў упрыгожвалі разьбой па ляўкасу. Разьбой па дрэве і стука аздаблялі іканастасы, алтары, амбоны, арганы, сцены храмаў і палацаў (гл. Манументальна-дэкаратыўная скульптура). 3 канца 19 ст. мастацкая разьба пашыралася ў народным дойлідстве, аздабленні мэблі; разьбой геаметрычнага характару аздаблялі хатняе начынне, прадметы побыту, посуд, прылады працы (гл. Берасцяныя вырабы, Камянецкія прасніцы). У наш час Р.м. займаюцца многія народныя майстры, прафесійныя і самадзейныя мастакі. Бытавыя рэчы, посуд, вырабы сувенірнага і мастацкага прызначэння з дрэва, рогу, бяросты выпускаюць прадпрыемствы мастацкай прамысловасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]