Мастацкі музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луўр. 75-я зала галерэі Дэнон

Маста́цкі музе́й — музей, які збірае, зберагае, вывучае, папулярызуе і экспануе зборы твораў мастацтва. Як комплекс спецыяльна прыстасаваных памяшканняў уключае экспазіцыйныя залы, запаснікі, выставачныя залы, рэстаўрацыйныя майстэрні, навуковыя бібліятэкі, фотатэкі і інш. Экспазіцыя звычайна будуецца па храналогіі і нацыянальных школах мастацтва, мае комплексны характар — у залах разам экспануюцца творы жывапісу, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Часам экспазіцыя будуецца часткова або цалкам па асобных калекцыях, якія паступілі ад уладальнікаў у дар ці на захоўванне. Некаторыя зборы твораў прадстаўляюць толькі адзін від мастацтва, найчасцей жывапісу (гл. карцінная галерэя). Разнавіднасць мастацкага музея — архітэктурны музей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пергамон-музей

Стварэнне мастацкіх музеяў звязана з развіццём калекцыяніравання. Першыя буйныя зборы твораў мастацтва вядомы з часоў антычнасці. У эпоху Сярэднявечча калекцыі твораў мастацтва зберагаліся ў палацавых галерэях, цэрквах, манастырах і інш.

У 16 ст. на аснове прыватных калекцый створаны першыя ў Еўропе музеі — Дрэздэнская карцінная галерэя, Луўр у Парыжы, Прада ў Мадрыдзе, Уфіцы ў Фларэнцыі і інш. Фарміраванне асноўных еўрапейскіх музеяў завяршылася ў 19 ст., калі яны сталі даступныя для шырокай публікі і склалася тыпалогія спецыялізаванага музейнага будынка. Сярод найбольшых мастацкіх музеяў свету таксама Баварскія дзяржаўныя зборы карцін у Мюнхене, Брытанскі музей у Лондане, Ватыканскія мастацкія музеі, комплекс Дзяржаўных музеяў у Берліне (у т.л. Пергамон-музей), Метранолітэн-музей у Нью-Ёрку, Рускі музей і Эрмітаж у Санкт-Пецярбургу, Музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна і Траццякоўская галерэя ў Маскве і інш.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі першы прыватны мастацкі музей, музей-«кабінет» Радзівілаў у Нясвіжы, вядомы з XVI ст.. У XVII — першай палове XIX ст. багатыя зборы твораў жывапісу, скульптуры, габеленаў, фарфору, манет, зброі і інш. былі ў шэрагу сядзіб і замкаў магнатаў: Агінскіх (маёнтак Лунай Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці), Зорычаў (г. Шклоў Магілёўскай вобласці), Паскевічаў (Гомель), Сапегаў (в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці, г.п. Ружаны Брэсцкай вобласці), А. Тызенгаўза (Гродна, Паставы), Тышкевічаў (г. Лагойск Мінскай вобласці) і інш. У 17871820 гг. пры Полацкім калегіуме езуітаў існаваў музей, які змяшчаў карцінную галерэю. У 1855 на аснове калекцыі Тышкевічаў заснаваны Віленскі музей старажытнасцей, у 1921 — Беларускі музей у Вільні.

У 1939 годзе створана Дзяржаўная карцінная галерэя Беларусі (цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), у 1970 годзе — Бялыніцкі мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Калекцыі твораў беларускага старажытнага, сучаснага народнага, самадзейнага мастацтва зберагаюцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Веткаўскім музеі народнай творчасці, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Гомельскім абласным краязнаўчым музеі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Гурынскай карціннай галерэі, Дзіўнаўскім музеі мастацтва і этнаграфіі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Магілёўскім мастацкім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы Мінскага раёна, Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ Нацыянальнай АН Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і сучаснай беларускай скульптуры музеі імя А. А. Бембеля ў Мінску, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Полацкай карціннай галерэі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]