Мастацкі музей Сары Хілдэн
| Мастацкі музей Сары Хілдэн | |
|---|---|
| | |
| | |
| Заснаваны | 1975 |
| Адкрыты | люты 1979 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Адрас | Laiturikatu 13 і Laiturikatu 13, 33230 Tampere[2] |
| tampere.fi/sarahilden/ | |
Мастацкі музей Сары Хілдэн фінск.: Sara Hildénin taidemuseo, шведск.: Sara Hildéns konstmuseum — мастацкая галерэя сучаснага мастацтва, размешчаная ў Сярканіемі, у горадзе Тамперэ (Фінляндыя).
Да 2026 года для музея плануецца пабудаваць новы будынак у цэнтры горада Тамперэ на тэрыторыі былой тэкстыльнай фабрыкі «Finlayson». Гарадское праўленне ўхваліла прапанову на сваім пасяджэнні 30 верасня 2019 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак музея быў спраектаваны архітэктурным бюро Пекі Ільвескаскі, а першая экспазіцыя адкрыта для публікі 11 лютага 1979 года.
У аснове калекцыі — творы, ахвяраваныя ў 1962 годзе Сарай Хілдэн. Калекцыя Фонду Сары Хілдэн налічвае больш за 5 тысяч твораў фінскага і замежнага сучаснага мастацтва.
Разам з экспанатамі ўласных калекцый музей арганізуе часовыя выставы як фінскіх, так і вядомых замежных аўтараў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Finnish Museum Statistics — Finnish Heritage Agency.
- ↑ а б в http://www.museot.fi/museohaku/index.php?museo_id=21838 Праверана 30 студзеня 2020.