Айрыш Мастэрс 2003 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мастэрс Ірландыі 2003, снукер)
Айрыш Мастэрс 2003
Сезон 2002/2003
Тэрміны 25 — 30 сакавіка 2003
Арэна Гатэль «Сіцівэст»
Горад Дублін
Краіна Ірландыя
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Сіцівэст
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £399,680
Прызавыя пераможцы £48,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фіналіст Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Лік 10:9
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 142 (Пітэр Эбдан)
←2002Айрыш Мастэрс2004→

Айрыш Мастэрс 2003 (англ.: Irish Masters 2003) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 30 сакавіка 2003 года на арэне ў гатэле «Сіцівэст», у Дубліне, Ірландыя. Турнір стаў 27-м розыгрышам Айрыш Мастэрс, які быў заснаваны ў 1975 годзе пад назвай Benson & Hedges Ireland Tournament. Прызавы фонд турніру склаў £399,680, з якіх £48,000 атрымаў пераможца.