Мастэрс 1979 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мастэрс 1979, снукер)
Мастэрс 1979
Сезон 1978/1979
Тэрміны 22 — 26 студзеня 1979
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £6,000
Прызавыя пераможцы £3,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Паўночнай Ірландыі Алекс Хігінс
Фінал
Пераможца Сцяг Пар (1927-1994) Пэры Мэнс
Фіналіст Сцяг Паўночнай Ірландыі Алекс Хігінс
Лік 8:4
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 10
Колькасць матчаў 9
Колькасць соценных серый 2
Найвышэйшая серыя 132 (Алекс Хігінс)
←1978Мастэрс1980→

Мастэрс 1979 (англ.: Masters 1979, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1979 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 па 26 студзеня 1979 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў пятым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £6,000, з якіх £3,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў, 7 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Шэсць гульцоў (з якіх 4 - лідары сусветнага рэйтынгу) пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.

Уладальнікам тытула стаў Пэры Мэнс з Паўднёвай Афрыкі. У фінале ён перашкодзіў Алексу Хігінсу абараніць свой ​​тытул, выйграўшы з лікам 8:4.