Мастэрс 1985 (снукер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мастэрс 1985, снукер)
Jump to navigation Jump to search
Мастэрс 1985


Сезон: 1984/1985
Тэрміны: 27 студзеня — 3 лютага 1985
Арэна: «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад: Лондан
Краіна: Англія
Спонсар: Benson and Hedges
Фармат: Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £150,000
Прызавыя пераможцы: £37,500
Мінулы чэмпіён: Сцяг Англіі Джымі Уайт
Фінал
Пераможца: Сцяг Канады Кліф Торбурн
Фіналіст: Сцяг Уэльса Дуг Маўнджой
Лік: 9:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 16
Колькасць матчаў: 15
Колькасць соценных серый: 1
Найвышэйшая серыя: 103 (Кліф Торбурн)
←1984Мастэрс1986→

Мастэрс 1985 (англ.: Masters 1985, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1985 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 студзеня па 3 лютага 1985 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 11-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £150,000 (на £35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £37,500 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Канадскі снукерыст Кліф Торбурн выйграў свой ​​другі трафей Мастэрс за тры гады. У фінальным матчы ён перайграў валійца Дуга Маўнджоя з лікам 9:6.