Мастэрс 1993 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мастэрс 1993, снукер)
Мастэрс 1993
Сезон 1992/1993
Тэрміны 7 — 14 лютага 1993
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £390,000
Прызавыя пераможцы £110,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фіналіст Сцяг Тайланда Джэймс Уотана
Лік 9:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 11
Найвышэйшая серыя 134 (Джымі Уайт)
←1992Мастэрс1994→

Мастэрс 1993 (англ.: Masters 1993, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1993 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 14 лютага 1993 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 19-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £390,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £110,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Шатландскі снукерыст Стывен Хендры, абараніўшы свой ​​тытул, выйграў пяты трафей Мастэрс запар. У фінальным матчы ён перайграў тайландскага гульца Джэймса Уотану з лікам 9:5.