Мастэрс 1995 (снукер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мастэрс 1995


Сезон: 1994/1995
Тэрміны: 5 — 12 лютага 1995
Арэна: «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад: Лондан
Краіна: Англія
Спонсар: Benson and Hedges
Фармат: Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £435,000
Прызавыя пераможцы: £120,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Шатландыі Алан МакМанус
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Фіналіст: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Лік: 9:3
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 18
Колькасць матчаў: 17
Колькасць соценных серый: 13
Найвышэйшая серыя: 141 (Стывен Хендры)
←1994Мастэрс1996→

Мастэрс 1995 (англ.: Masters 1995, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1995 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 12 лютага 1995 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 21-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £435,000 (на £20,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £120,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Дзевятнаццацігадовы снукерыст Роні О'Саліван выйграў свой ​​першы тытул Мастэрс, перамогшы ў фінальным матчы шатландскага гульца Джона Хігінса з лікам 9:3.