Мастэрс 2015 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мастэрс 2015, снукер)


Мастэрс 2015
Фота
Сезон 2014/2015
Тэрміны 11 — 18 студзеня 2015
Арэна «Аляксандра-палац»
Горад Лондан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Dafabet
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £600,000
Прызавыя пераможцы £200,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Лік 10:2
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць фрэймаў 135
Колькасць соценных серый 28
Найвышэйшая серыя 147 (Марка Фу)
←2014Мастэрс2016→

Мастэрс 2015 (англ.: Masters 2015, таксама вядомы як Dafabet Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2015 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане.

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

«Аляксандра-палац» — месца праведзення Мастэрс

Мастэрс 2015 года стаў 41-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2014/2015.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе онлайн-сэрвіс Dafabet у другі раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс[1]. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2014 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,364,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£740,000[2]), а таксама найбуйнейшага з кітайскіх спаборніцтваў, International Championship (£625,000[3]), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2014/2015.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 склаў £150,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету па снукеры 2015 года, які застаўся на ўзроўні 2014 года і быў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £300,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2014/2015[4][5].

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£200,000
Фіналіст
£90,000
Паўфіналісты
£50,000
Чвэрцьфіналісты
£25,000
1/8 фіналу
£12,500
Найвышэйшы брэйк
£10,000
Агульны прызавы фонд
£600,000

Фармат турніру[правіць | правіць зыходнік]

На Мастэрс 2015 прымалі ўдзел 15 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу, а таксама Алістэр Картэр, які атрымліваў 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах сезона. У першым раўндзе, лёсаванне якога адбылося 7 снежня (больш чым за месяц да спаборніцтва) падчас фінальнага матча чэмпіяната Вялікабрытаніі, гулялі 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, ігракоў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва прайшлі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

Стадыя Тэрміны КФ НДП
1/8 фіналу 11—14 студзеня 11 6
1/4 фіналу 15—16 студзеня 11 6
1/2 фіналу 17 студзеня 11 6
Фінал 18 студзеня 19 10

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Марк Сэлбі — трохразовы пераможца Мастэрс (2008, 2010, 2013)

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 снежня 2014 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі. Паколькі Алістэр Картэр праходзіў курс лячэння ад рака летам 2014 года і не мог выступаць на турнірах, WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынгавае месца снукерыста будзе замарожана на час лячэння і адаптацыі, з-за чаго снукерыст атрымлівае 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах, уключаючы Мастэрс 2015 года. Паколькі Картэр ужо не з'яўляўся гульцом топ-16, то шаснаццаты нумар сусветнага рэйтынгу Грэм Дот не патрапіў на турнір. Такім чынам, Дот другі год запар не патрапіў на найбуйнейшае запрашальнае спаборніцтва, хоць і займаў 16-е месца ў рэйтынгу абодва разы.

Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 21-ы раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года. Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр прымалі ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 11-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо 21-ы раз запар. Такім чынам, ён перасягнуў вынік Стыва Дэвіса, які ўдзельнічаў на дваццаці турнірах запар з 1981 па 2000 год. Шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры прымаў удзел на 23 турнірах запар (з 1989 па 2011). Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2015 годзе на Мастэрс, на якім да гэтага прымалі ўдзел усяго 83 снукерысты з самога заснавання, дэбютантаў не было. Роберт Мілкінс патрапіў на турнір у другі раз.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў леташні пераможца Роні О’Саліван (5 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014). Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ чатыры ўдзельнікі турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2015 года стаў 40-гадовы Джо Пэры. Роні О’Салівану і Джону Хігінсу падчас турніру было па 39 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2015 года, стаў 25-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 27 гадоў, Марку Алену — 28.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс[6][7][8][9].

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
П Р Ігрок ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 3 Сцяг Англіі Роні О’Саліван 05.12.1975 1994 Перамога (1995, 2005,
2007, 2009, 2014)
20 56 41 15 73,2% 570 335 235 58,8% 242 53 143 2,36 10,8 1,260,000
2 4 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 Перамога (2008, 2010, 2013) 7 23 19 4 82,6% 256 144 112 56,3% 99 20 141 2,59 12,8 675,000
3 2 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 10 22 13 9 59,1% 210 113 97 53,8% 90 19 147 2,33 11,1 319,000
4 1 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 9 19 11 8 57,9% 191 98 93 51,3% 66 19 140 2,89 10,1 345,000
5 5 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2007 1/8 фіналу (2007, 2013, 2014) 4 4 0 4 0% 39 15 24 38,5% 12 3 132 3,25 13 35,500
6 6 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2009 1/2 фіналу (2011) 6 12 6 6 50% 117 63 54 53,8% 41 7 138 2,85 16,7 109,500
7 7 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2009 1/2 фіналу (2012) 4 7 3 4 42,9% 65 31 34 47,7% 22 8 140 2,95 8,13 66,000
8 8 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 1/8 фіналу (2006,
2012, 2013, 2014)
5 6 1 5 16,7% 59 25 34 42,4% 10 0 91 5,9 48,500
9 9 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 1/4 фіналу (2014) 3 5 2 3 40% 46 21 25 45,7% 11 1 100 4,18 46 48,000
10 10 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 8 15 7 8 46,7% 140 65 75 46,4% 42 9 138 3,33 15,6 184,500
11 11 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Фінал (2012) 10 22 12 10 54,5% 213 108 105 50,7% 71 14 139 3 15,5 274,000
12 12 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2005 1/2 фіналу (2007,
2009, 2010, 2014)
10 19 9 10 47,4% 176 86 90 48,9% 49 14 142 3,59 12,6 215,000
13 18 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 2000 1/4 фіналу (2009) 8 11 3 8 27,2% 96 38 58 39,6% 24 3 130 4 32 109,000
14 13 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 2003 1/8 фіналу (2003,
2009, 2010, 2014)
6 6 0 6 0% 52 16 36 30,8% 8 2 106 6,5 26 77,250
15 14 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 20 42 24 18 57,1% 404 216 188 53,5% 128 20 140 3,16 20,2 712,000
16 15 Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 06.03.1976 2014 1/8 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 7 1 6 14,3% 0 0 47 12,500
  1. а б в г д Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

Рэферы[правіць | правіць зыходнік]

Румынскі рэферы Алекс Крыжан — дэбютант турніру Мастэрс.

На матчах Мастэрс 2014 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Суддзёй фінальнага паядынку ў другі раз быў абраны Брэндан Мур з Англіі, які абслугоўваў фінальны матч найбуйнейшага запрашальнага снукернага спаборніцтва паміж Нілам Робертсанам і Шонам Мёрфі ў 2012 годзе. Мур упершыню працаваў на прафесійным турніры ў 2005 годзе падчас кваліфікацыі да Гран-пры. У хуткім часе ён стаў рэгулярна з'яўляцца на рэйтынгавых спаборніцтвах, а ў 2008 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2010 годзе ён абслугоўваў фінальныя матчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2014 быў абраны суддзёй фінальнага паядынку чэмпіянату свету паміж Маркам Сэлбі і Роні О’Саліванам[10].

У чарговы раз на Мастэрс працаваў адзін з самых аўтарытэтных і дасведчаных снукерных рэферы ў свеце Ян Вярхаас, які рэгулярна абслугоўваў матчы найбуйнешых снукерных турніраў, уключаючы фінальныя паядынкі Мастэрс у 2001, 2002, 2004, 2007, 2009 і 2010 гадах[11].

Адной з адметных падзей турніру стаў дэбют румынскага рэферы Алекса Крыжана, які да гэтага ў большасці працаваў на турнірах PTC у Еўропе і яшчэ не меў багатага вопыту абслугоўвання буйных матчаў[12].

Ніжэй прадстаўлены спіс трох рэферы, якія працавалі на спаборніцтве, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру[13].

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў
Сцяг Англіі Брэндан Мур Фінал, 2 чвэрцьфінала і 3 матча 1/8 фіналу
Сцяг Нідэрландаў Ян Вярхаас Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матча 1/8 фіналу
Сцяг Румыніі Алекс Крыжан Паўфінал, чвэрцьфінал і 2 матча 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў[правіць | правіць зыходнік]

Мастэрс 2015 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 11 студзеня па нядзелю 18 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія, умяшчальнасць якой складала 1,500 месцаў з 200 дадатковымі месцамі для турніра[14]. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у кожны гульнявы дзень, акрамя першага, чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £10 да £15, на чвэрцьфіналы — ад £20 да £25, на паўфіналы — ад £35 да £40, на фінальны паядынак — £40 і £45. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £20 да £25, на чвэрцьфіналы — £40, на паўфіналы — £65, на фінальны паядынак — £75[15].

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі
11 студзеня Нядзеля 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £25
Вячэрняя сесія (19.00) £15
12 студзеня Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
13 студзеня Аўторак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
14 студзеня Серада 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
15 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40
Вячэрняя сесія (19.00) £25
16 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40
Вячэрняя сесія (19.00) £25
17 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £35 £65
Вячэрняя сесія (19.00) £40
18 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £40 £75
Вячэрняя сесія (19.00) £45

Апроч таго, на тры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «Corporate Hospitality» (£125 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£70-£135 — чвэрцьфіналы, £85-£165 — паўфіналы, £90 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзення з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[16].

VIP
Corporate Hospitality
Першая сесія — VIP, другая — Corporate Hospitality
Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі
16 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £70 £135
Вячэрняя сесія (19.00) £75
17 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £85 £165
Вячэрняя сесія (19.00) £90
18 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £90 £200
Вячэрняя сесія (19.00) £125
  1. а б Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).

Лёсаванне[правіць | правіць зыходнік]

Лёсаванне турніру Мастэрс было праведзена 7 снежня 2014 года ў перапынку фінальнага матча чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Роні О’Саліванам і Джадам Трампам. Кароткую цырымонію на арэне Barbican Centre у Ёрку правялі сяміразовы чэмпіён свету і шасціразовы пераможца турніру Мастэрс Стывен Хендры і старшыня WPBSA Джэйсан Фергюсан пад каментарыі вядомага снукернага майстра цырымоній Роба Уолкера. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 16, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Хендры былі нумары ад 1 да 8, а ў Фергюсана - нумары ад 9 да 16, так як фармат першага раўнда Мастэрс ўключаў у сябе матчы першых васьмі сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/8 фіналу турніру Мастэрс. Пары першага раўнда былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раўнд усіх ігракоў, якія мелі лепшы нумар пасеву, чым іхнія сапернікі, 1-ы сеяны трапляў у другім раўндзе на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляў у паўфінале на 4-га, а 2-гі — на 3-га.

Вынікі лёсавання[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раўнда Мастэрс 2015 у тым парадку, у якім яны вызначаліся падчас лёсавання. Таксама паказаныя лік асабістых сустрэч паміж ігракамі, лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах і на турнірах Мастэрс[17][18][19].

Сеяны ігрок Лік асабістых сустрэч(+[]) (РТ; М) Пераможца кваліфікацыі
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (6) 8-7 (2-3; 1-0)[20][21] Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (15)
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (8) 5-5 (1-5; 0-0)[22] Сцяг Ганконга Марка Фу (10)
Сцяг Англіі Джад Трамп (7) 5-11 (2-5; 0-0)[23] Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (12)
Сцяг Англіі Роні О’Саліван (1) 3-1 (2-1; 1-0)[24] Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (9)
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (4) 4-1 (3-1; 0-0)[25] Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (16)
Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2) 16-17+[2] (5-5; 1-1)[26] Сцяг Англіі Шон Мёрфі (11)
Сцяг Англіі Бары Хокінс (5) 1-9 (1-3; 0-0)[27] Сцяг Англіі Алістэр Картэр (13)
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (3) 13-3 (5-2; 1-0)[28] Сцяг Англіі Джо Пэры (14)

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Гульні першага раўнда[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Марк Сэлбі — Сцяг Англіі Шон Мёрфі[правіць | правіць зыходнік]

11 студзеня, 13.00[хт 1]. Рэферы: Ян Вярхаас
Марк Сэлбі (2)
Сцяг Англіі Англія
5-6 Шон Мёрфі (11)
Сцяг Англіі Англія
127-0 (100), 28-60, 49-85, 0-92 (92), 0-68 (55), 47-67, 81-9, 120-10 (120), 66-44 (54), 92-0 (92), 12-69[хт 3]
Соценныя серыі: Сэлбі: 100, 120

Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм — Сцяг Ганконга Марка Фу[правіць | правіць зыходнік]

11 студзеня, 19.00. Рэферы: Брэндан Мур
Сцюарт Бінэм (8)
Сцяг Англіі Англія
3-6 Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
38-70 (57), 74-54, 11-70 (70), 0-147 (147), 7-114 (103), 107-13 (50), 116-0 (56, 54), 0-103 (103), 25-72
Соценныя серыі: Фу: 147, 103, 103

Сцяг Англіі Джад Трамп — Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр[правіць | правіць зыходнік]

12 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Джад Трамп (7)
Сцяг Англіі Англія
4-6 Стывен Магуайр (12)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
69-52 (52 Магуайр, 68), 80-0, 58-62 (54 Трамп), 2-96 (96), 38-61, 0-126 (82), 122-1 (109), 71-33 (71), 41-72, 17-72 (64)
Соценныя серыі: Трамп: 109

Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан — Сцяг Англіі Роберт Мілкінс[правіць | правіць зыходнік]

12 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Ніл Робертсан (4)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
6-4 Роберт Мілкінс (16)
Сцяг Англіі Англія
4-102 (94), 97-3 (60), 72-41, 52-66, 0-69 (69), 78-7 (77), 69-71 (51 Робертсан), 95-0 (95), 118-7 (117), 76-17 (76)
Соценныя серыі: Робертсан: 117

Сцяг Англіі Роні О'Саліван — Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн[правіць | правіць зыходнік]

13 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Роні О’Саліван (1)
Сцяг Англіі Англія
6-4 Рыкі Уолдэн (9)
Сцяг Англіі Англія
73-22, 59-13, 32-66, 87-36 (77), 99-0 (91), 100-0 (100), 0-100 (100), 66-69 (66 О'Саліван), 52-79 (73), 121-13 (116)
Соценныя серыі: О'Саліван: 116, 100; Уолдэн: 100

Сцяг Англіі Бары Хокінс — Сцяг Англіі Алістэр Картэр[правіць | правіць зыходнік]

13 студзеня, 19.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Бары Хокінс (5)
Сцяг Англіі Англія
1-6 Алістэр Картэр (13)
Сцяг Англіі Англія
1-133 (95), 9-69 (50), 60-43, 48-60, 8-79, 1-130 (130), 23-74
Соценныя серыі: Картэр: 130

Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален — Сцяг Шатландыі Джон Хігінс[правіць | правіць зыходнік]

14 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Марк Ален (6)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
6-4 Джон Хігінс (15)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
19-104 (104), 0-136 (132), 121-0 (121), 69-59 (59 Хігінс), 64-35, 4-96 (96), 88-6 (88), 77-67, 0-134 (120), 88-26 (65)
Соценныя серыі: Ален: 121; Хігінс: 104, 132, 120

Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй — Сцяг Англіі Джо Пэры[правіць | правіць зыходнік]

14 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Дзін Цзюньхуэй (5)
Сцяг Кітая Кітай
3-6 Джо Пэры (14)
Сцяг Англіі Англія
21-102 (79), 85-0 (80), 24-61, 0-104 (104), 73-32 (67), 80-81, 58-57, 6-70, 8-128 (104)
Соценныя серыі: Пэры: 104, 104

Чвэрцьфінальныя гульні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Роні О'Саліван — Сцяг Ганконга Марка Фу[правіць | правіць зыходнік]

15 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Роні О’Саліван (1)
Сцяг Англіі Англія
6-1 Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
101-0 (101), 56-70 (51 О'Саліван), 72-30 (67), 64-58, 86-19 (85), 74-0 (66), 76-5
Соценныя серыі: О'Саліван: 101

Сцяг Англіі Алістэр Картэр — Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан[правіць | правіць зыходнік]

15 студзеня, 19.00. Рэферы: Брэндан Мур
Алістэр Картэр (13)
Сцяг Англіі Англія
1-6 Ніл Робертсан (4)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
0-128 (128), 4-120 (57), 70-58 (63), 4-114 (98), 47-68, 6-127 (127), 13-84 (84)
Соценныя серыі: Робертсан: 128, 127

Сцяг Англіі Джо Пэры — Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален[правіць | правіць зыходнік]

16 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Джо Пэры (14)
Сцяг Англіі Англія
4-6 Марк Ален (6)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
52-57, 71-1, 53-57, 32-76, 93-23 (50), 68-23 (68), 40-49, 104-24 (67), 4-72 (55), 7-56

Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр — Сцяг Англіі Шон Мёрфі[правіць | правіць зыходнік]

16 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Стывен Магуайр (12)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
4-6 Шон Мёрфі (11)
Сцяг Англіі Англія
137-0 (137), 82-32 (67), 0-103 (103), 13-83, 68-15 (63), 43-63, 54-63 (54 Магуайр), 76-6 (75), 1-118 (103), 8-81
Соценныя серыі: Магуайр: 137; Мёрфі: 103, 103

Паўфінальныя гульні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Роні О'Саліван — Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан[правіць | правіць зыходнік]

17 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Роні О’Саліван (1)
Сцяг Англіі Англія
1-6 Ніл Робертсан (4)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
1-136 (100), 64-66 (63 О'Саліван, 66), 39-72, 101-0 (101), 5-72 (58), 12-79, 23-76 (60)
Соценныя серыі: О'Саліван: 101; Робертсан: 100

Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален — Сцяг Англіі Шон Мёрфі[правіць | правіць зыходнік]

17 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Марк Ален (6)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
2-6 Шон Мёрфі (11)
Сцяг Англіі Англія
83-1 (83), 70-1 (62), 21-70, 5-80 (80), 0-88 (83), 4-114 (76), 0-102 (102), 26-82 (60)
Соценныя серыі: Мёрфі: 102

Фінальная гульня[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан — Сцяг Англіі Шон Мёрфі[правіць | правіць зыходнік]

18 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Ніл Робертсан (4)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
2-10 Шон Мёрфі (11)
Сцяг Англіі Англія
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓
Дзённая сесія: 6-70 (64), 53-66, 0-127 (127), 24-77 (76), 32-80, 80-0 (80), 0-70 (69), 69-49
Вячэрняя сесія: 55-57 (51 Робертсан), 0-127 (127), 13-73, 7-83 (60)
Соценныя серыі: Мёрфі: 127, 127
  1. Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н Статыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.
  3. У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

[77][78][79][80]

  Першы раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6  
9  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4  
  1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6  
 
  10  Сцяг Ганконга Марка Фу 1  
8  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3
10  Сцяг Ганконга Марка Фу 6  
  1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 1  
  4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
5  Сцяг Англіі Бары Хокінс 1  
13  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6  
  13  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1
 
  4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6
16  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 4  
  4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 2
  11  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10
3  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 3  
14  Сцяг Англіі Джо Пэры 6  
  14  Сцяг Англіі Джо Пэры 4
 
  6  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6  
6  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6
15  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4  
  6  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2
  11  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
7  Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
12  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6  
  12  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4
 
  11  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5
11  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.
Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 18 студзеня 2015.
Ніл Робертсан (4)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
2–10 Шон Мёрфі (11)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 6-70 (64), 53-66, 0-127 (127), 24-77 (76), 32-80, 80-0 (80), 0-70 (69), 69-49
Вячэрняя сесія: 55-57 (51 Робертсан), 0-127 (127), 13-73, 7-83 (60)
80 Найвышэйшая серыя 127
0 Соценныя серыі 2
2 Серыі 50+ 6

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

У 15 матчах Мастэрс 2015 года ігракі аформілі 28 соценных серый, што стала найлепшым паказчыкам з 2009 года, калі ўдзельнікі зрабілі 31 сотню. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 97 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 6 паўсоценных серый у матчы.

Лідарам па колькасці соценных брэйкаў стаў пераможца турніру Шон Мёрфі, які аформіў 5 сэнчуры у чатырох паядынках. Ніл Робертсан і Роні О’Саліван выканалі па 4 соценныя серыі. Лідарамі па колькасці паўсоценных падыходаў сталі фіналісты Ніл Робертсан і Шон Мёрфі з 17-цю і 16-цю брэйкамі «50+» адпаведна. Роні О’Саліван зрабіў 12 серый за 50 ачкоў. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены на Мастэрс, роўны £10,000, атрымаў Марка Фу з Ганконга, які аформіў максімальную серыю ў 147 балаў у матчы першага раўнда супраць Сцюарта Бінэма.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага іграка.

Ігрок 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
Сцяг Ганконга Марка Фу 5 3 2 147, 103, 103; 70, 57
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9 1 8 137; 96, 82, 75, 67, 64, 63, 54, 52
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5 3 2 132, 120, 104; 96, 59
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 4 1 3 130; 95, 63, 50
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 17 4 13 128, 127, 117, 100; 98, 95, 84, 80, 77, 76, 66, 60, 60, 58, 57, 51, 51
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 16 5 11 127, 127, 103, 103, 102; 92, 83, 80, 76, 76, 69, 64, 60, 60, 56, 55
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6 1 5 121; 88, 83, 65, 62, 55
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4 2 2 120, 100; 92, 54
Сцяг Англіі Роні О’Саліван 12 4 8 116, 101, 101, 100; 91, 85, 77, 67, 66, 66, 63, 51
Сцяг Англіі Джад Трамп 4 1 3 109; 71, 68, 54
Сцяг Англіі Джо Пэры 6 2 4 104, 104; 79, 68, 67, 50
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2 1 1 100; 73
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 2 0 2 94, 69
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 2 0 2 80, 67
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3 0 3 56, 54, 50
Увогуле 97 28 69 Найвышэйшы брэйк: 147 (Марка Фу)

Статыстыка турніру[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка ігракоў[правіць | правіць зыходнік]

Ігрок Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ НС Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£)
Сцяг Англіі Шон Мёрфі Фінал: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 10:2 4 4 0 41 28 13 68,3% 16 5 127 2,56 8,2 200,000
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан Фінал: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2:10 4 3 1 36 20 16 55,6% 17 4 128 2,12 9 90,000
Сцяг Англіі Роні О’Саліван 1/2 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1:6 3 2 1 24 13 11 54,2% 12 4 116 2 6 50,000
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1/2 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2:6 3 2 1 28 14 14 50% 6 1 121 4,67 28 50,000
Сцяг Англіі Джо Пэры 1/4 фіналу: Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4:6 2 1 1 19 10 9 52,6% 6 2 104 3,17 9,5 25,000
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4:6 2 1 1 20 10 10 50% 9 1 137 2,22 20 25,000
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1/4 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1:6 2 1 1 14 7 7 50% 4 1 130 3,5 14 25,000
Сцяг Ганконга Марка Фу 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 1:6 2 1 1 16 7 9 43,8% 5 3 147 3,2 5,33 25,000
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5:6 1 0 1 11 5 6 45,5% 4 2 120 2,75 5,5 12,500
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1/8 фіналу: Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 5 3 132 2 3,33 12,500
Сцяг Англіі Джад Трамп 1/8 фіналу: Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 4 1 109 2,5 10 12,500
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 2 1 100 5 10 12,500
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 1/8 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 2 0 94 5 12,500
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1/8 фіналу: Сцяг Ганконга Марка Фу 3:6 1 0 1 9 3 6 33,3% 3 0 56 3 12,500
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Джо Пэры 3:6 1 0 1 9 3 6 33,3% 2 0 80 4,5 12,500
Сцяг Англіі Бары Хокінс 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 3:6 1 0 1 7 1 6 14,3% 0 0 22 12,500

Статыстыка па краінах[правіць | правіць зыходнік]

Краіна 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
КУ КУ КУ КУ
Сцяг Англіі Англія 10 62,5 4 50 2 50 1 50
Сцяг Аўстраліі Аўстралія 1 6,25 1 12,5 1 25 1 50
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя 1 6,25 1 12,5 1 25 0 0
Сцяг Шатландыі Шатландыя 2 12,5 1 12,5 0 0 0 0
Сцяг Ганконга Ганконг 1 6,25 1 12,5 0 0 0 0
Сцяг Кітая Кітай 1 6,25 0 0 0 0 0 0

Агульная статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Крытэрый Вынік
Колькасць гульцоў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць фрэймаў 135 (173)
Самая буйная перамога 10:2 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 1
Колькасць серый 50+ 97
Колькасць соценных серый 28
Найвышэйшая серыя 147 (Марка Фу)
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы 6,47
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы 1,87
Ф/50+ 1,39
Ф/100+ 4,82

Па раўндах[правіць | правіць зыходнік]

Крытэрый 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
Колькасць ігракоў 16 8 4 2
Колькасць матчаў 8 4 2 1
Колькасць фрэймаў 76 (88) 34 (44) 15 (22) 12 (19)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 9,5 8,5 7,5 12
Самая буйная перамога 6:1 (1) 6:1 (2) 6:1 (1) 10:2 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 1 0 0 0
Колькасць серый 50+ 54 22 13 8
Колькасць соценных серый 17 6 3 2
Найвышэйшая серыя 147 (Марка Фу) 137 (Стывен Магуайр) 102 (Шон Мёрфі) 127 (Шон Мёрфі)
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы 6,75 5,5 6,5 8
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы 2,13 1,5 1,5 2
Ф/50+ 1,41 1,54 1,15 1,5
Ф/100+ 4,47 5,67 5 6

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dafabet Sponsor The Masters Until 2017. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association (11 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 22 студзеня 2015.
  2. UK Championship - Turnierinfo: Sieger, Preisgeld & Distanzen (ням.). Yahoo Eurosport (25 лістапада 2014). Праверана 25 лістапада 2014.
  3. International Championship - Alle Infos zum Turnier (ням.). Yahoo Eurosport (24 кастрычніка 2014). Праверана 26 кастрычніка 2014.
  4. Indicative Prize Money Rankings Schedule 2014/2015 Season (PDF). worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association (12 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
  5. Калб, Рольф. Snooker - Die Turnier-Infos zum Masters (ням.). Yahoo Eurosport (6 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2015. Праверана 15 студзеня 2015.
  6. Tournaments - History - Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2015. Праверана 22 студзеня 2015.
  7. Hall of Fame (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 22 студзеня 2015.
  8. The Masters – History. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014. Праверана 25 кастрычніка 2011.
  9. The Masters(недаступная спасылка). Snooker Scene. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана 20 студзеня 2012.
  10. Brendan Moore (англ.). Pro Snooker Blog. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015.
  11. Jan Verhaas (англ.). Pro Snooker Blog. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2015.
  12. Romanul Alex Crisan arbitreaza la Masters (рум.). onlinesport.ro (12 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015.
  13. 2015 Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2015. Праверана 19 студзеня 2015.
  14. Extra Seats Added For Masters Snooker (англ.). World Snooker (5 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2015.
  15. World Snooker – The Masters (англ.). alexandrapalace.com. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2015.
  16. World Snooker – The Masters (англ.) (PDF). World Snooker. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2015.
  17. Dafabet Masters Draw And Format (англ.). World Snooker (7 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 12 студзеня 2015.
  18. Masters 2015: Mark Selby faces Shaun Murphy in first round (англ.). BBC (7 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2014. Праверана 12 студзеня 2015.
  19. Лёсаванне Мастэрс 2015 (руск.). Top-Snooker (8 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  20. а б в Head-to-Head: Mark Allen vs John Higgins (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  21. а б в г д Glittering Gould's Got The Power. World Snooker. World Professional Billiards and Snooker Association (20 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2011.
  22. а б в Head-to-Head: Stuart Bingham vs Marco Fu (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  23. а б в Head-to-Head: Judd Trump vs Stephen Maguire (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  24. а б в Head-to-Head: Ronnie O'Sullivan vs Ricky Walden (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  25. а б в Head-to-Head: Neil Robertson vs Robert Milkins (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  26. а б в Head-to-Head: Mark Selby vs Shaun Murphy (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  27. а б в Head-to-Head: Barry Hawkins vs Allister Carter (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  28. а б в Head-to-Head: Ding Junhui vs Joe Perry (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  29. а б в г д е ё ж з і к л м н о Rankings after the Lisbon Open (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015.
  30. Career-total Statistics for Mark Selby - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  31. а б в г Career-total Statistics for Shaun Murphy - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  32. Tournament Record - Mark Selby in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  33. а б в г Tournament Record - Shaun Murphy in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  34. а б Paul Hunter Classic 2008 (англ.)(недаступная спасылка). Top-Snooker. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2009. Праверана 13 студзеня 2015.
  35. а б Global Snooker Coverage: Grand Final(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2009. Праверана 9 мая 2009.
  36. Career-total Statistics for Stuart Bingham - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  37. а б Career-total Statistics for Marco Fu - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  38. Tournament Record - Stuart Bingham in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  39. а б Tournament Record - Marco Fu in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  40. Career-total Statistics for Judd Trump - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  41. а б Career-total Statistics for Stephen Maguire - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  42. Tournament Record - Judd Trump in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  43. а б Tournament Record - Stephen Maguire in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  44. а б в г Career-total Statistics for Neil Robertson - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  45. а б в г General Cup 2012 (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2014. Праверана 13 студзеня 2015.
  46. Career-total Statistics for Robert Milkins - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  47. а б в г Tournament Record - Neil Robertson in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  48. Tournament Record - Robert Milkins in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  49. а б в Career-total Statistics for Ronnie O'Sullivan - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  50. а б в Цёрнэр, Крыс. Irish Masters(недаступная спасылка). cajt.pwp.blueyonder.co.uk. Chris Turner's Snooker Archive. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 18 сакавіка 2011.
  51. а б в г д Power Snooker. Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2014.
  52. Career-total Statistics for Ricky Walden - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  53. Results(недаступная спасылка). Global Snooker. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2010. Праверана 17 April 2010.
  54. а б в Tournament Record - Ronnie O'Sullivan in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  55. Tournament Record - Ricky Walden in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  56. Career-total Statistics for Barry Hawkins - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  57. а б Career-total Statistics for Allister Carter - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  58. а б General Cup (2014) (англ.). Snooker.org.
  59. Tournament Record - Barry Hawkins in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  60. а б Tournament Record - Allister Carter in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  61. а б в Career-total Statistics for Mark Allen - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  62. Career-total Statistics for John Higgins - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  63. Хэйтан, Эрык (2004). The CueSport Book of Professional Snooker. Сафалк: Rose Villa Publications. pp. 165–167. ISBN 978-0-9548549-0-4.
  64. Chinalife Xingpai Hainan Classic (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2012. Праверана 14 студзеня 2015.
  65. а б в Tournament Record - Mark Allen in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  66. Tournament Record - John Higgins in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  67. Career-total Statistics for Ding Junhui - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  68. а б Career-total Statistics for Joe Perry - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  69. Tournament Record - Ding Junhui in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  70. а б Tournament Record - Joe Perry in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  71. а б Head-to-Head: Ronnie O'Sullivan vs Marco Fu (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  72. а б Head-to-Head: Neil Robertson vs Allister Carter (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  73. а б Head-to-Head: Mark Allen vs Joe Perry (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  74. а б Head-to-Head: Shaun Murphy vs Stephen Maguire (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  75. а б Head-to-Head: Ronnie O'Sullivan vs Neil Robertson (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2015. Праверана 15 студзеня 2015.
  76. а б Head-to-Head: Mark Allen vs Shaun Murphy (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2015. Праверана 16 студзеня 2015.
  77. Dafabet Masters Draw And Format. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association (7 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2014. Праверана 7 снежня 2014.
  78. Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Masters Provisional Format of Play (PDF). worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association. Праверана 8 снежня 2014.
  79. Masters 2015 scores and results. BBC Sport. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2015.
  80. Dafabet Masters (2015). Snooker.org. Праверана 8 снежня 2014.
  81. а б Head-to-Head: Neil Robertson vs Shaun Murphy (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2015. Праверана 17 студзеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Відэа[правіць | правіць зыходнік]