Масул

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Масул
араб. الموصل‎‎
Collage of Mosul.png
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
  • 180 км²
Вышыня цэнтра
223 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
60
Масул на карце Ірака
Масул (Ірак)
Масул

Масу́л (араб. الموصل‎‎, курд.: Mûsil) — горад на поўначы Ірака. Размешчаны на рацэ Тыгр, за 396 км на паўночны захад ад Багдада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова горад узнік на заходнім беразе ракі Тыгр, насупраць старажытнага асірыйскага горада Ніневіі на ўсходнім беразе. На сённяшні дзень горад ужо займае значныя плошчы на абодвух берагах — «левым» (усходняя бок) і «правым» (заходні бок).

Масул, другі па насельніцтве горад Ірака, быў узяты ІДІЛ у чэрвені 2014 года. Горад, у асноўным населены сунітамі, быў хутка захоплены баевікамі дзякуючы недаверу насельніцтва новым шыіцкім уладам Ірака. Менавіта ў Саборнай мячэці Масула (узарвана ІДІЛ 21 чэрвеня 2017 года) лідар ІДІЛ Абу Бакр аль-Багдадзі абвясціў стварэньне халіфата, які ахоплівае Ірак і Сірыю. З кастрычніка 2016 года за горад змагаліся вайсковыя часткі, спецназ і Федэральная паліцыя Ірака, а таксама ўрадавая авіяцыя. 9 ліпеня 2017 афіцыйна было абвешчана пра вызваленне Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе насельніцтва горада складала 664 тыс. чалавек. Насельніцтва ў 2002 годзе — 1740 тыс. чалавек. Масул — адзін з трох гарадоў-мільённікаў Ірака.

Перапіс насельніцтва
1794 25 000
1924 785 468
1987 664 000
2002 1 739 839
2011 1 475 000

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]