Матары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Матары
(Матор-аймак)
Motors, people.png
Месца, населенае матарамі ў XVII ст.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Сібір
Мова матарская мова
Рэлігія шаманізм
Блізкія этнічныя групы селькупы, іншыя саянскія самадыйцы

Ма́тары (саманазва Матор-аймак) самадыйскі народ з групы саянскіх самадыйцаў. Жыў на паўночных адгор'ях Саянаў і на рацэ Туба на поўдні Сібіры.

Асноўныя заняткі — паляванне, рыбалоўства, аленегадоўля. Галоўнайй сацыяльнай адзінкай быў улус — сезонны стан некалькіх сваяцкіх сем'яў. У 1609 г., калі пачаліся кантакты з рускімі, матары знаходзіліся ў залежнасці ад енісейскіх кіргізаў. Г. Ф. Мілер дадаваў іх да групы малых сібірскіх народаў, што выплочвалі даніну манголам. Пасля уключэння зямель матараў у склад Расіі частка перасялілася ў Манголію.

У пачатку XVIII ст. матары моцна пацярпелі ад эпідэміі воспы, што спрыяла іх далейшай асіміляцыі цюркамі і рускімі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малолетко, А. Древние народы Сибири. Этничский состав по данным топонимики. Т. 6. Раннее заселение Северной Азии. - Томск: Томский университет, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]