Мата Дукавац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мата Дукавац
Mato Dukovac.jpg
Дата нараджэння

23 верасня 1918(1918-09-23)

Месца нараджэння

Сурчын[d], Бялград, акруга Бялград[d], Сербія

Дата смерці

верасень 1990

Месца смерці

Таронта, Антарыа, Канада

Прыналежнасць

Flag of the Socialist Republic of Serbia.svg Сербія

Званне

капітан

Бітвы/войны

Другая сусветная вайна

Узнагароды і прэміі
German Cross in Gold
Commons-logo.svg Мата Дукавац на Вікісховішчы
‎Мата Дукавац

Мата Дукавац (харв.: Mato Dukovac; 23 верасня 1918 — верасень 1990) — харвацкі ас часоў Другой Сусветнай вайны. Меў 44 падцверджаныя і 1 непадцверджаную паветраную перамогу, самы выніковы харвацкі пілот часоў Другой Сусветнай. За час сваёй кар’еры быў лётчыкам Каралеўства Югаславіі, Незалежнай дзяржавы Харватыя, нацысцкай Германіі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай федэратыўнай рэспублікі Югаславія і Сірыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дукавац нарадзіўся ў верасні 1918 года ў мястэчку Сурчын, каля Бялграда, што было ў той час пад акупацыяй Аўстра-Венгрыі (зараз - Сербія). Мата запісаўся дабравольцам у Ваенна-паветраныя сілы Харватыі пасля абвяшчэння незалежнасці краіны ў 1941 годзе. Пасля вышкалення быў адпраўлены на ўсходні фронт у раён Кубані разам з Харвацкім легіёнам, зрабіў першы вылет 29 кастрычніка 1942 года.

Пасля першых поспехаў у барацьбе з савецкай авіяцыяй, яго заўважыў Цвітан Галіч - самы знакаміты харвацкі ас тых часоў. Пазней гэтыя два пілоты ляталі разам у пары (у Люфтвафэ пара называлася Rotte - ротэ), стаўшы самымі паспяховымі харватскімі лётчыкамі часоў Другой Сусветнай вайны.

У лютым 1944 года Дукавац зрабіў 250 баявых вылетаў, збіўшы 37 самалётаў ворага, за што атрымаў Германскі крыж у золаце з рук фельдмаршала Вальфрама фон Рыхтгофена. Пазней, пад час савецкага наступу ў Крыме, колькасць паветраных перамог узрасла да 44, што зрабіла Дукаваца лепшым харвацкім асам тых часоў.

У жніўні 1944 года Мата атрымаў званне капітана і быў адпраўлены разам з Харвацкім легіёнам у горад Айхвальдэ ва Ўсходняй Прусіі. Пад час трэніроўкі выкарыстання навейшай мадэлі самалёта Messerschmitt Bf 109 на аэрадроме горада Дукавац на самалёце пераляцеў на савецкі бок фронта і здаўся ў палон 29 верасня 1944 года.

Спачатку ён служыў лётным інструктарам у савецкіх ВПС, а пасля быў адпраўлены ў Панчэва, што ў Сербіі, у снежні 1944 года, дзе таксама займаў тую ж пасаду лётнага інструктара. У лютым 1945 года за службу на нямецкім баку Дукаваца павінны былі арыштаваць. Але арышт зацягнуўся, і Мата, не чакаючы свайго арышта, пераляцеў на трэніровачным самалёце ў Італію 8 жніўня 1945 года. Там ён здаўся амерыканцам як нямецкі пілот.

У студзені 1946 года Мата адправіўся ў Сірыю і далучыўся да Ваенна-паветраных сіл гэтай краіны. Дукавац прымаў удзел у араба-ізраільскім канфлікце на баку Сірыі, служыўшы ў 1-м паветраным эскадроне. Яго галоўнай мэтай было выкананне разведвальных палётаў, што ён і выконваў.

У канцы 1948 года Мата Дукавац эміграваў у канадскі горад Таронта, дзе пасяліўся канчаткова і завёў сям'ю. Распачаў кар'еру ў кампаніі IBM. У 1979 годзе Дукавац наведаў урачыстасці, у гонар юбілея з'яўлення Люфтвафэ, што праходзілі ў Мюнхене. У Канадзе Дукавац арганізаваў асацыяцыю канадскіх харватаў, якая атрымала назву "Аб'яднаныя канадскія харваты". Мата Дукавац памёр у верасні 1990 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Joseph, Frank (2012). The Axis Air Forces: Flying in Support of the German Luftwaffe. ABC-CLIO. ISBN 978-0-313-39590-1.
  2. Biographical information on cieldegloire.com (French)
  3. "Air Force of the Independent State of Croatia 1941–1945". : Danijel Frka, Josip Novak and Siniša Pogačić.


Шаблон:Асы Другой Сусветнай вайны

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.