Матрона Іванаўна Кузьменка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Матрона Іванаўна Кузьменка
Дата нараджэння 23 сакавіка 1915(1915-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 2003(2003-01-13) (87 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, педагог
Тэатр
Член у
Узнагароды

Матрона Іванаўна Кузьме́нка (23 сакавіка 1915, в. Краснаяр, Стэрлітамакскі раён, Башкартастан — 13 студзеня 2003) — беларуская актрыса, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1936 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працавала ў тэатрах Фрунзэ, Ташкента, Валгаграда, Масквы, Вільнюса. У 1950—1976 гадах у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. У 1978—1993 гадах выкладала ў Мінскім інстытуце культуры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выконвала драматычныя і характарныя ролі. Работам уласцівы натуральнасць, эмацыянальнасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі. Сярод лепшых роляў: Надзея («Выгнанне блудніцы» І. Шамякіна), Марыя Васілеўна («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Даша («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Надзея, Малання («Варвары», «Дзеці сонца» М. Горкага), Анісся («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці[ru]» Б. Брэхта) і інш.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з акцёрам Рыгорам Качатковым (1904—1968) мела дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]