Матроскі мост
Матроскі | |
---|---|
| |
Каардынаты: 55°47′42″ пн. ш. 37°42′14″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, трамвайны |
Перасякае | Яўза |
Месца размяшчэння | УАА |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | бэлькавы, трохпралётны |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1956 |
![]() |
Матроскі мост — мост у Маскве праз раку Яўзу. Пабудаваны ў 1956 годзу па праекце інжынера Б.Г. Навумава і архітэктара Г. Г. Шахавай на месцы моста 1910 года пабудовы. Мост злучае вуліцу Страмынка з Праабражэнскай вуліцай. Пад мостам праходзяць:
- Па левым беразе — да моста набярэжная Ганнушкіна; пасля моста Праабражэнская набярэжная;
- Па правым беразе — да і пасля моста: Русакоўская набярэжная.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Назву мост атрымаў ад Матроскай слабады, якая знаходзілася побач у пятроўскія часы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы драўляны мост быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1793 годзе на сродкі маскоўскага купца Мазаева. У 1910 годзе гэты мост быў заменены аднапралётным каменным, які меў даўжыню 12 метраў. Сучасны мост — трохпралётны, мае даўжыню з падыходамі 206 метраў, шырыню 34 метры. Сярэдні пралёт ідзе над рэчышчам ракі, два крайнія — праезды па набярэжных і ходнікі. Пралётныя пабудовы — жалезабетонныя, бэлькавыя. Канструкцыя неразразная.
Цікавы факт
[правіць | правіць зыходнік]Па плане абваднення Масквы (у складзе Генплана 1935 года) на месцы цяперашняга Матроскага моста планавалася збудаванне гідравузла са шлюзам на Яўзе.
Суседнія масты праз Яўзу
[правіць | правіць зыходнік]- вышэй па плыні ракі — Праабражэнскі метрамост
- ніжэй па плыні рэкі — 2 пешаходных моста на Праабражэнскай набярэжнай
- яшчэ ніжэй па плыні рэкі — Электразаводскі мост на Вялікай Сямёнаўскай вуліцы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Москва. Энциклопедия. Гл. ред. А. Л. Нарочницкий. — М.: «Советская Энциклопедия», 1980. — 688 с. с илл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Матросский мост Архівавана 21 кастрычніка 2008.