Матэа Брыгі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Матэа Брыгі
Matteo brighi.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1981(1981-02-14) (34 гады)
Рыміні, Італія
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 178 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Балоння
Нумар 33
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1996 — 1998 Сцяг Італіі Рыміні
Клубная кар'ера*
1998 — 2000 Сцяг Італіі Рыміні 44 (7)
2000 — 2002 Сцяг Італіі Ювентус 11 (0)
2001 — 2002   Сцяг Італіі Балоння 32 (0)
2002 — 2004 Сцяг Італіі Парма 22 (1)
2003 — 2004   Сцяг Італіі Брэшыя 29 (1)
2004 — 2012 Сцяг Італіі Рома 108 (9)
2004 — 2007   Сцяг Італіі К'ева 89 (9)
2011 — 2012   Сцяг Італіі Аталанта 11 (0)
2012 — 2014 Сцяг Італіі Тарына 39 (4)
2014 — 2015 Сцяг Італіі Сасуола 31 (0)
2015 — Сцяг Італіі Балоння 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2000 Сцяг Італіі Італія (да 18) 3 (0)
2000 — 2001 Сцяг Італіі Італія (да 20) 5 (0)
2000 — 2004 Сцяг Італіі Італія (да 21) 35 (2)
2002 — 2009 Сцяг Італіі Італія 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 5 верасня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 5 верасня 2015.

Матэа Брыгі (італ.: Matteo Brighi; нар. 14 лютага 1981, Рыміні, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Балоння» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Рыміні», у 2000 годзе быў набыты «Ювентусам», дзе, аднак, не здолеў замацавацца. У 2002 годзе турынскі клуб прадаў 50% правоў на іграка «Парме», як частка па пераходзе ў «Ювентус» Марка Дзі Вая. У 2004 годзе «Ювентус» выкупіў усе правы на Брыгі і адразу прадаў яго ў «Рому». Рымскі клуб, у сваю чаргу, аддаў Матэа ў арэнду ў «К'ева», дзе той правёў тры сезоны.

У 2007 годзе Брыгі вярнуўся ў «Рому» і здолеў замацавацца ў складзе. У 2008 годзе падоўжыў катракт да 2012 года, а ў 2010 — да 2014 года. У сезоне 2008/09 з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Ромы» ў Лізе чэмпіёнаў, а ў сезоне 2009/10 дапамог рымскаму клубу заняць высокае другое месца ў чэмпіянаце Італіі.

У жніўні 2011 года быў аддадзены ў арэнду ў «Аталанту», а праз год на тых жа правах стаў іграком «Тарына». Улетку 2013 года перайшоў у турынскі клуб на трывалай аснове, але ўжо ў студзені 2014 года перабраўся ў «Сасуола», якому дапамог пазбегуць вылету з Серыі A па выніках сезону 2013/14.

20 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з «Балонняй».

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Быў трывалым іграком моладзевай зборнай Італіі, у складзе якой выступаў на чэмпіянаце Еўропы 2002, а таксама выйграў чэмпіянат Еўропы 2004 і кваліфікаваўся на Алімпійскія гульні.

У 2002 годзе, ва ўзросце 21 года, дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць нацыянальнай зборнай Славеніі. Аднак, наступны раз трапіў у зборную толькі праз шэсць гадоў, калі згуляў у некалькіх матчах адбору да чэмпіянату свету 2010. Усяго за зборную правёў 4 матчы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Ювентус»:

«Рома»

Італія (да 21):

  • Чэмпіён Еўропы: 2004

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]