Матэа Палітана
Нарадзіўся |
3 жніўня 1993[1] (31 год) |
|||
---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||
Рост | 170 см | |||
Вага | 65 кг | |||
Пазіцыя | нападаючы | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Матэ́а Паліта́на (італ.: Matteo Politano; нар. 3 жніўня 1993, Мезанне, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Продкі Матэа паходзяць з Калабрыі, а сваю кар’еру малады ігрок пачаў у акадэміі «Ромы». У рымскім клубе Матэа гуляў у моладзевах камандах, выступаючы ў Прымаверы. У ліпені 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Перуджа», з якім дэбютаваў у матчы Кубку Італіі.
30 чэрвеня 2013 года быў прададзены ў «Пескару», стаўшы часткага дагавора аб пераходзе шэрагу футбалістаў паміж клубамі. У новым клубе Напаліта прабіўся ў асноўны склад, дзякуючы чаму вымусіў «Рому» выкупіць іграка назаж за 601 тысячу еўра[2]. Аднак ужо праз некалькі дзён «Рома» аддала іграка ў «Сасуола» ў часовае валоданне з правамі выкупу іграка[3]. Праз сезон у чэрвені 2016 года «Сасуола» скарысталася пунктам у дамове і выкупіла іграка.
30 чэрвеня 2018 года Палітана адправіўся ў міланскі «Інтэрнацыянале», паводле пагаднення «Сасуола» з клубам з поўначы краіны. Дамова разлічана на год да чэрвеня 2019 года, аднак міланскі клуб мае правы на выкуп футбаліста[4]. 16 верасня 2018 года Матэа згуляў свой 100 матч у Серыі А, які аднак склаўся не вельмі ўдала для клуба, бо «Інтэр» саступіў «Парме» ў хатнім матчы з лікам 0:1[5].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Палітана прыцягваўся да складу юнацкай і моладзевай зборнй Італіі. 5 лістапада 2016 года ўпершыню быў запрошаны ў склад зборнай Італіі на адборачныя матчы да чэмпіянату свету 2018 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. Аднак, дэбют іграка прыпаў на таварыскі матч супраць зборнай Саудаўскай Аравіі, які скончыўся перамогаў італьянцаў з лікам 2:1.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Matteo Politano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Alcuni movimenti del Pescara in questa prima fase di mercato». Delfino Pescara 1936.
- ↑ «Calciomercato: arriva Matteo Politano dalla Roma». U.S. Sassuolo Calcio.
- ↑ «Matteo Politano is a new Inter player». Inter.
- ↑ «Inter-Parma, all you need to know». Inter.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]