Матэа Рэтэгі
| | ||||
| Агульная інфармацыя | ||||
| Нарадзіўся |
29 красавіка 1999[1][2] (27 гадоў)
|
|||
| Грамадзянства | ||||
| Рост | 1,86 м | |||
| Пазіцыя | нападаючы | |||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Матэ́а Рэтэ́гі (ісп.: Mateo Retegui; нар. 29 красавіка 1999) — італьянскі футбаліст, нападнік клуба «Аталанта» і нацыянальнай зборнай Італіі. Рэтэгі ёсць сынам колішняга іграка па хакеі на траве Карласа Рэтэгі, які абараняў колеры Аргенціны. Мае мянушку «тыгра»[3].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сваю прафесійную кар’еру пачаў у складзе «Бокі Хуніярс»[4][5]. Упершыню ён быў запрошаны ў галоўную каманду клуба трэнерам Гільермам Барасам Скелотам падчас сезона 2017—2018 гадоў. Дэбютаваў 17 лістапада 2018 года, калі ў канцы матчу супраць «Патраната» з'явіўся на пляцоўцы. У наступным выпраўляўся ў арэнды ў шэраг клубаў. У лютым 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Тыгрэ»[6], у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргенціны 2022 года.
26 ліпеня 2023 года Рэтэгі склаў дагавор з італьянскім клубам «Джэноа» на пяць гадоў[7]. Клуб, які толькі вярнуўся ў Серыю А выдаткаваў на куплю іграка 15 млн еўра. 11 жніўня 2023 года футбаліст паклаў на свой рахунак першы гол у кашулі генуэзцаў, адзначыўшыся голам у кубкавым матчы супраць клуба «Модэна». 8 жніўня 2024 года Рэтэгі перайшоў у «Аталанту» ў выніку пагаднення на суму 28 мільёнаў еўра[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mateo Retegui // FBref
- ↑ MATEO RETEGUI // Argentine Soccer Database
- ↑ «Genoa, il Re tigre e il Folletto: la coppia Retegui-Gudmunsson che fa sognare i tifosi rossoblù». Il Secolo XIX.
- ↑ «Estoy cumpliendo el sueño de mi papá». Olé.
- ↑ «Hockey? No, fútbol! Quién es Mateo Retegui, el hijo del ex-DT de Los Leones?». Goal.
- ↑ «Tigre hizo oficial la llegada de Mateo Retegui». El Grafico.
- ↑ «Mateo Retegui è un giocatore del Genoa». Genoa CFC.
- ↑ «Mateo Retegui: another (ner)Azzurro in Bergamo!». Atalanta BC.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)