Матэнадаран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матэнадаран
арм.: Մատենադարան
Заснаваны 1920
Адкрыты 3 сакавіка 1959
Месцазнаходжанне Сцяг Арменіі Арменія, Ерэван, праспект Месропа Маштоца, 53
Наведвальнікі
  • 50 000 чал.
Адрас Մեսրոպ Մաշտոցի պող. 53[1]
matenadaran.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Матэнадара́н (арм.: Մատենադարան ) ці Інстытут старажытных рукапісаў Матэнадаран імя св. Месропа Маштоца — размешчаны ў Ерэване навукова-даследчыцкі цэнтр пры ўрадзе Рэспублікі Арменія, які з'яўляецца адным з найбуйнейшых сховішчаў рукапісаў у свеце і найбуйнейшым сховішчам старажытнаармянскіх рукапісаў. Пры інстытуце дзейнічае адкрыты для наведнікаў музей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Слова «матэнадаран» у перакладзе з армянскай азначае сховішча рукапісаў. Інстытут Матэнадаран быў створаны на базе нацыяналізаванай у 1920 годзе калекцыі рукапісаў Эчміядзінскага манастыра. Пачатак стварэння гэтай калекцыі датуецца V стагоддзям і злучаны з Месропам Маштоцам (каля 361—440), стваральнікам армянскай пісьмовасці. Ужо ў V стагоддзі Лазар Парпецы паведамляе, што пры Эчміядзінскім манастыры існуе кнігасховішча[2]. У 1892 г. калекцыя налічвала 3158 рукапісаў, у 1897 г. — 3338, у 1906 г. — 3788, у 1913 г. — 4060.

Эчміядзінскі матэнадаран быў абвешчаны дзяржаўнай уласнасцю 17 снежня 1929 г. У 1939 г. калекцыя была перавезена з Эчміядзіна ў Ерэван. Сучасны будынак Матэнадарана быў пабудаваны ў 1959 г. па праекце архітэктара Марка Грыгарана[3]. У 1984 г. быў выдадзены першы том агульнага каталога калекцыі Матэнадарана.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

Калідор навуковага корпуса.

Па стане на 2015 год, фонды Матэнадарана налічваюць больш 17 тыс. старажытных рукапісаў і больш 100 тыс. даўнейшых архіўных дакументаў. Разам з армянскімі рукапісамі (11230 паўнавартасных і 2200 фрагментарных[4]), тут захоўваецца больш 2000 рукапісаў на рускай, іўрыце, лаціны, арабскай, сірыйскай, грэчаскай, грузінскай, індыйскай, японскай, персідскай і іншых мовах. У фондах музея захоўваюцца 2281 старадрукаваных (да 1800 года) кніг[4]. У наш час калекцыя працягвае папаўняцца — значны ўнёсак у яе пашырэнне ўносяць прадстаўнікі армянскай дыяспары ў Еўропе, ЗША і г.д.

Калекцыя Матэнадарана з'яўляецца каштоўнай навукова-гістарычнай базай для вывучэння гісторыі і культуры Арменіі, а таксама суседніх народаў Каўказа, Блізкага і Сярэдняга Усходу. У Інстытуце захоўваюцца рукапісы V—XVIII стагоддзяў, а таксама ўнікальная калекцыя першадрукаваных і старадрукаваных армянскіх кніг XVI—XVIII стагоддзяў, творы старажытных і сярэднявечных армянскіх гісторыкаў, пісьменнікаў, філосафаў, матэматыкаў, географаў, лекараў, пераклады на армянскую прац старажытнагрэчаскіх, сірыйскіх, арабскіх і лацінскіх навукоўцаў, у тым ліку шэраг твораў, што не захаваліся на мове арыгінала. У музеі Інстытута экспануюцца шматлікія ўзоры старажытнаармянскай пісьмовасці і кніжнай мініяцюры.

Спіс дырэктараў Матэнадарана[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. История всемирной литературы. — М.: Наука, 1984. — Т. 2. — С. 290.
  3. Матенадаран — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  4. а б Официальный сайт Матенадарана

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абрамян А. Г. Рукописные сокровища Матенадарана. — Ереван: Айпетрат, 1959. — 107 с.
  • Абгарян Г. В. Матенадаран / Г. В. Абгарян; Отв. ред. Л. С. Хачикян; Художник Р. С. Бедросян; Научно-исследовательский институт древних рукописей при Совете министров Армянской ССР — Матенадаран. — Ереван: Гос. изд-во Армении, 1962. — 72, [40] с. — 5 000 экз. (в пер., суперобл.)
  • Матенадаран // Краткая литературная энциклопедия. Т. 4. — М.: Советская энциклопедия, 1967.
  • =Бакши К. Н. Орёл и меч / К. Н. Бакши. — М.: Изобразительное искусство, 1971. — 180 с. — 30 000 экз. (в пер., суперобл.)
  • Дрампян И. Р., Корхмазян Э. М. Художественные сокровища Матенадарана / И. Р. Драмлян, Э. М. Корхмазян. — М.: Искусство, 1976. — 176 с. — (Города и музеи мира). — 50 000 экз. (в пер., суперобл.)
  • Матенадаран: Армянская рукописная книга VI-XIV веков / Составители: В. О. Казарян, С. С. Манукян; Ред. И. В. Чернович. — М.: Книга, 1991. — 284 с. — (Сокровища книжного искусства в собраниях СССР). — 25 000 экз. — ISBN 5-212-00289-3. (в пер., суперобл.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]