Матэа Марыя Дзупі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Матэо Марыя Дзуппі)
Матэа Марыя Дзупі
Герб
тытулярны біскуп
з 31 студзеня 2012
Дыяцэзія Q1543561?
Балонскі архібіскуп-мітрапаліт[d]
з 27 кастрычніка 2015
Дыяцэзія Балонская архідыяцэзія[d]
Папярэднік Carlo Caffarra[d]
кардынал
з 5 кастрычніка 2019
дапаможны біскуп Рыма[d]
з 31 студзеня 2012
Дыяцэзія Рымская дыяцэзія[d]
President of the Italian Episcopal Conference[d]
з 2022
Папярэднік Gualtiero Bassetti[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 11 кастрычніка 1955(1955-10-11) (68 гадоў)

Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІ ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Матэа Марыя Дзупі (італ.: Matteo Maria Zuppi; нар. 11 кастрычніка 1955, Рым, Італія) — кардынал, кіраўнік італьянскага епіскапату.

Жыццё і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1955 года ў Рыме, будучы пятым з шасці дзяцей у сям’і.

У 1973 годзе, падчас навучання ў ліцыі Вірджыліё, ён пазнаёміўся з Андрэа Рыкардзі, заснавальнікам супольнасці святога Эгідыя (Sant’Egidio), і далучыўся да яе дзейнасці, скіраванай на дапамогу найбольш занядбаным.

Ва ўзросце дваццаці двух гадоў, пасля абароны дыпломнай працы па гісторыі хрысціянства ва ўніверсітэце Ла-Сапіенца, паступіў у семінарыю дыяцэзіі Палестрыны і праходзіў фармацыю да святарства ў Папскім Латэранскім ўніверсітэце, дзе атрымаў ступень бакалаўра тэалогіі.

Святарскае пасвячэнне прыняў 9 мая 1981 года, пасля чаго быў прызначаны вікарыем у рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Трастэверэ. У 2000 годзе стаў пробашчам і заставаўся на гэтай пасадзе дзесяць гадоў. З 1983 па 2012 год ён быў таксама рэкатарам касцёла Санта-Крочэ ала Лунгара, а з 1995 па 2012 год членам святарскай рады Рымскай архідыяцэзіі. З 2005 па 2010 год быў прэфектам трэцяй прэфектуры Рыма; з 2000 па 2012 год — галоўным касцёльным асістэнтам супольнасці святога Эгідыя, ад імя якой быў пасярэднікам у Мазамбіку ў працэсе, што прывёў да міру пасля больш як сямнаццаці гадоў крывавай грамадзянскай вайны.

У 2010 годзе стаў пробашчам парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Торэ-Анджэла, што на ўсходняй ускраіне Рыма, а ў 2011 годзе быў прэфектам сямнаццатай прэфектуры Рыма. Неўзабаве пасля гэтага, 31 студзеня 2012 года, Бенедыкт XVI прызначыў яго тытулярным біскупам Вільяновы і дапаможным біскупам Рымскай архідыяцэзіі (для Цэнтральнага сектара).

27 кастрычніка 2015 года Папа Францішак прызначыў яго Мітрапалітам Балонскім, а 5 кастрычніка 2019 года менаваў кардыналам. Матэа Дзупі з’яўляецца супрацоўнікам Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Адміністрацыі маёмасці Апостальскага Пасаду.

24 мая 2022 года Папа Францішак менаваў кардынала Старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Італіі[1].

Зноскі