Перайсці да зместу

Матэрыялы па археалогіі Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Матэрыялы па археалогіі Беларусі»
Тып навуковае выданне
Выдавец Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Галоўны рэдактар В. Л. Лакіза[1]
Заснавана 1957
Тэматыка археалогія, антрапалогія
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць 1–2 разы на год
Галоўны офіс 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1[1]
Тыраж 120 экз.[1]
ISSN 2220-4741

«Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (МАБ) — навуковы зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прысвечаны археалагічным даследаванням у Беларусі і сумежных краінах. Выходзіць 1-2 разы на год[1]. Рэдакцыя знаходзіцца ў Мінску па вуліцы Акадэмічнай, 1[1]. Галоўны рэдактар — кандыдат гістарычных навук В. Л. Лакіза[2].

Першы выпуск выйшаў у 1957 годзе, пасля чаго серыя спынілася. З 1999 года выданне адноўлена[3].

У межах серыі друкуюцца манаграфіі і зборнікі артыкулаў па выніках археалагічнага вывучэння Беларусі і сумежных краін. Асобныя выпускі прысвячаюцца пэўным эпохам, праблемам, асобам выбітных археолагаў, а таксама ўтрымліваюць матэрыялы навуковых канферэнцый[3].

Бібліяграфічныя базы і індэксацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Зборнік уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь, дзе могуць апублікоўвацца вынікі дысертацыйных даследаванняў па археалогіі, а таксама па гістарычных, біялагічных і медыцынскіх навуках (антрапалогія). Часопіс уключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ)[2].

  1. а б в г д Інфармацыйная карта перыядычнага выдання (PDF). Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
  2. а б Матэрыялы па археалогіі Беларусі (МАБ) | IГ НАНБ(нявызн.). Праверана 13 верасня 2025.
  3. а б Матэрыялы па археалогіі Беларусі . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 13 верасня 2025.