Мафусаіл (дрэва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гай Шульмана

Мафусаіл — экземпляр дрэва Pinus longaeva, адно з самых старажытных дрэў на Зямлі вядомых навуцы. Прыблізная ацэнка часу прарастання насення, з якога яно вырасла, — 2831 год да нашай эры (па стане на 2018 год прыкладны век дрэва, такім чынам, складае 4847 гадоў).

Расце ў Нацыянальным лесе Ініа, на ўсходзе штата Каліфорнія (ЗША). Мясцовасць, дзе расце дрэва, знаходзіцца на вышыні звыш трох тысяч метраў над узроўнем мора, у раёне горнага хрыбта Уайт-Маўнтынс. Каб не дапусціць вандалізму, дакладнае месцазнаходжанне дрэва не выдаецца. Знойдзена ў 1953 годзе батанікам Эдмундам Шульманам. У 1958 годзе аб гэтым быў апублікаваны артыкул у часопісе National Geographic.