Махамедміян Самро

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Махамедміян Самро
Us amb chairman.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: банкір, палітык
Веравызнанне: іслам
Нараджэнне: 19 жніўня 1950(1950-08-19) (68 гадоў)

Махамедміян Самро (нар. 19 жніўня 1950, Карачы) — пакістанскі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

25 мая 2000 года Самро стаў губернатарам сваёй роднай правінцыі Сінд. 26 снежня 2002 года пакінуў гэты пост, балатаваўся ў Сенат, быў абраны туды 23 лютага 2003 і 12 сакавіка абраны старшынёй Сената. З 15 лістапада 2007 да 25 сакавіка 2008 года ён быў часовым прэм’ер-міністрам Пакістана. Вярнуўшыся пасля зацвярджэння ўрада Юсуфа Рэзы Гілані да абавязкаў старшыні Сенату, ён з 18 жніўня да 9 верасня 2008 года выконваў абавязкі прэзідэнта Пакістана пасля адстаўкі Первеза Мушарафа да абрання новага прэзідэнта Асіфа Алі Зардары. У 2009 годзе пакінуў пасаду старшыні Сената.