Махамед Хамдан Дагала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махамед Хамдан Дагала
араб. محمد حمدان دقلو‎‎
Дата нараджэння каля 1975
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род войскаў Сілы аператыўнай падтрымкі
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Дарфурскі канфлікт, Суданская рэвалюцыя, Грамадзянская вайна ў Емене, Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020), Сутыкненні ў Судане (2023)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махамед Хамдан Дагала (араб. محمد حمدان دقلو‎‎; нар. 1974 альбо 1975) — суданскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант. Камандзір ваенізаванай арганізацыі «Сілы аператыўнай падтрымкі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з племя рэшават з ліку арабаў-шоа. Яго сям’я гандлявала вярблюдамі. Дагала пайшоў у пачатковую школу, але пасля трох гадоў навучання кінуў яе[3].

Падчас канфлікту ў Дарфуры праз сваякоў трапіў у апалчэнне Джанджавід, якое неўзабаве ўзначаліў пасля Муса Хілаля[3]. У жніўні 2013 года прэзідэнт Амар аль-Башыр прызначыў Махамеда Дагала камандуючым Сіл аператыўнай падтрымкі, якія былі створаны падчас рэарганізацыі войск джанджавідаў[4].

Пасля ваеннага перавароту 2019 года атрымаў пасаду ў Пераходным ваенным савеце[5]. Пасля заключэння пагаднення паміж грамадзянскімі і ваеннымі сіламі працягнуў сваю дзяржаўную дзейнасць у Суверэнным савеце[6], а пасля перавароту 2021 годаПераходным суверэнным савеце.

У красавіку 2023 года з нагоды таго, што камандуючы Узброенымі сіламі Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан манапалізаваў уладу, чым Дагала застаўся незадаволены[7], атрады Сіл аператыўнай падтрымкі ўступілі ў адкрытае ўзброенае супрацьстаянне з урадам[8][9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.aljazeera.com/news/2019/6/6/who-are-sudans-rsf-and-their-commander-hemeti
  2. https://www.theguardian.com/world/2023/apr/20/sudan-outsider-hemedti-mohamed-hamdan-dagalo-leader-militia-army-war-conflict
  3. а б Jason Burke: Hemedti: the feared commander pulling the strings in Sudan . theguardian.com vom 29. Mai 2019 (englisch), abgerufen am 15. Juni 2019
  4. Reuters: Sudanese militia commander waits in wings after Bashir ousted. theeastafrican.co.ke vom 23. April 2019 (englisch), abgerufen am 15. Juni 2019
  5. Emad Hassan: Augenzeugin: Milizionäre im Sudan vergewaltigen Männer und Frauen. dw.com vom 7. Juni 2019, abgerufen am 10. Juni 2019
  6. Sudan conflict: Army and civilians seal power-sharing deal. bbc.com vom 17. August 2019 (englisch), abgerufen am 26. August 2019
  7. Olewe, Dickens (20 February 2023). "Mohamed 'Hemeti' Dagalo: Top Sudan military figure says coup was a mistake". BBC News. Праверана 22 March 2023.
  8. Sudan crisis: Air strikes launched against paramilitaries as clashes escalate(нявызн.). BBC News. Праверана 15 красавіка 2023.
  9. Mackay, Hamish (2023-04-15). "Fighter jets seen above Khartoum amid gunfire in Sudan's capital – live". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-04-15.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]