Перайсці да зместу

Махер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангорская каза  (укр.)

Махер (ад англ.: mohair < араб. مُخَيَّر‎‎ «мухаяр» — «абраны»), таксама ангора — пража з воўны ангорскай  (укр.) і ўзбекскай чорнай  (укр.) коз. З-за асаблівасцяў структуры казінага воласа ў пражу дадаюць і іншыя валокны, напрыклад, авечую воўну або акрылавае валакно  (укр.). Утрыманне воўны ангорскай казы ў тканіне не можа перавышаць 83 %.

Радзімай ангорскіх коз з’яўляецца турэцкая правінцыя Анкара (Ангора), адкуль яны і атрымалі сваю назву. Таму махер часам называюць ангорай. Доўгі час дзейнічала забарона на вываз як коз, так і іх воўны з Турцыі. Толькі ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя еўрапейцы пачалі экспартаваць ангорскіх коз і тканіны з іх воўны.

У ПАР вытворчасць махеру з воўны коз, прывезеных туды з Турцыі, пачалася ў 1938 годзе. У ЗША — у 1849, пераважна ў Тэхасе. У абодвух рэгіёнах вытворчасць махеру стала важнай галіной[1].

Уласцівасці і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Махер досыць трывалы, лёгкі, добра захоўвае цяпло.

Ён выкарыстоўваецца ў вытворчасці адзення (у тым ліку світараў, касцюмаў, паліто, сукенак, шалікаў, шкарпэтак), мяккіх цацак і прадметаў побыту (напрыклад, валасоў для лялек, пакрывалаў, абіўкі, фіранак, дываноў, коўдраў).

Зноскі