Махсен Фахрызадэ
Выгляд
Махсен Фахрызадэ | |
---|---|
перс.: مُحسن فخریزاده | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1961 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 2020[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны-ядзершчык, ваенны |
Навуковая сфера | nuclear program of Iran[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Махсен Фахрызадэ Махабадзі (перс.: محسن فخریزاده مهابادی; 21 сакавіка 1961 — 27 лістапада 2020) — іранскі фізік. Афіцэр Коруса вартавых ісламскай рэвалюцыі і выкладчык фізікі ў Універсітэце імама Хусейна ў Тэгеране. Па дадзеных Савета бяспекі ААН, быў старшым навуковым супрацоўнікам Міністэрства абароны Ірана і Узброеных сіл Ірана і кіраўніком Цэнтра фізічных даследаванняў (PHRC). Узначальваў «Праект Амадэй» — таемную праграму па стварэнні ядзернай боегалоўкі для балістычных ракет[2][3]. 27 лістапада 2020 года забіты ў выніку ўзброенага нападу[4], як мяркуецца ажыццёўленага ізраільскімі спэцслужбамі[5].
Зноскі
- ↑ а б Iran: un scientifique spécialisé dans le domaine du nucléaire assassiné près de Téhéran (médias) Праверана 27 лістапада 2020.
- ↑ Father of Iran’s drive for nuclear warhead named
- ↑ Sanger. U.S. Rejected Aid for Israeli Raid on Iranian Nuclear Site (Published 2009) (10 студзеня 2009).
- ↑ Спецслужбы Ирана предполагали, что физика-ядерщика попытаются убить (руск.). www.kommersant.ru (30 лістапада 2020). Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ Убит «отец иранской бомбы». В Тегеране застрелили физика Фахризаде, которого считали главой ядерной программы