Махтумкулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махтумкулі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Махтумкулі
Дата нараджэння каля 1733[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1782[3][1][…]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Даўлешамед Азадзі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Туркменскі паэт
Мова твораў туркменская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махтумкулі́ (каля 1733, с. Хаджы-гаўшан Балканскай вобл., Туркменістан — каля 1782) — туркменскі паэт-мысліцель; пачынальнік туркменскай літаратуры.

Сын Д. Азадзі. Вучыўся ў медрэсэ Шыргазі (г. Хіва). Шмат падарожнічаў, вывучаў літаратуру, фальклор Сярэдняй Азіі, Азербайджана, Ірана.

Захавалася больш за 10 тыс. вершаваных радкоў (вершы, паэмы, оды, элегіі; упершыню апублікаваны ў 1842). У вершах, ліра-эпічных паэмах сацыяльна-філасофскага зместу асуджаў міжгплемянныя спрэчкі і варожасць, выказваў пратэст супраць феадальнага ўціску, заклікаў да яднання ў змаганні за незалежнасць. Пісаў творы інтымнай тэматыкі. У сатырычных вершах высмейваў людскія заганы. Многія яго творы адметныя рэлігійным настроем. Замяніў араба-персідскую метрыку (аруз) народнай сілабічнай сістэмай, наблізіў мову паэзіі да народнай і фальклору.

На беларускую мову творы Махтумкулі пераклалі Р. Баравікова, Р. Барадулін, А. Вольскі, В. Жуковіч, Х. Жычка, А. Звонак, У. Караткевіч, А. Клышка, В. Коўтун, А. Лойка, П. Макаль, У. Паўлаў, Пятро Прыходзька, М. Танк, У.Шахавец.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Салавей шукае ружу: Выбр. лірыка. Мн., 1983.
  • З кубка вечнасці мёд, Мн., 2014.

Зноскі

  1. а б Бібліятэка Кангрэса — 1800. Праверана 27 лютага 2020.
  2. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 27 лютага 2020.
  3. http://thesaurus.cerl.org/record/cnp00403431 Праверана 23 студзеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Махтумкулі // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.