Мацавічы (Валожынскі раён)
Вёска
Мацавічы
| ||||||||||||||||||||
Ма́цавічы[1] (трансліт.: Macavičy, руск.: Мацевичи) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Валожына, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы на лініі Мінск — Маладзечна, за 59 км ад Мінска. 12 гаспадарак, 16 жыхароў (2008).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўночным усходзе мяжуе з лесам. Непадалёк знаходзіцца гара Маяк (335 м) — найвышэйшы пункт Валожынскага раёна.
Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Ракаў, Кучкуны і далей па шашы М7/E28 Мінск — Вільнюс.
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVIII стагоддзя. У 1779 годзе сяло, 19 двароў, у Менскім ваяводстве. З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1794 годзе 126 жыхароў, карчма, уладанне М. К. Агінскага. У 1858 годзе 45 жыхароў мужчынскага полу, у Стараракаўскім сельскім таварыстве Мінскага павета, уласнасць княгіні Друцкай-Любецкай. Паводле перапісу 1897 года 22 двары, 153 жыхары, у Заслаўскай воласці таго ж павета. У 1908 годзе 25 двароў. З 1921 года пад уладай Польшчы. У 1921 годзе 24 двары. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Гіравіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі 8 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Радашковіцкім раёне Маладзечанскай вобласці. 18 студзеня 1949 года арганізаваны калгас імя Шверніка, які абслугоўвала Залеская МТС. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 26 жніўня 1961 года ў Ракаўскім сельсавеце. З 1963 года ў складзе саўгаса «Залескі» (цэнтр — в. Новы Двор). З 8 чэрвеня 1963 года ў Залескім сельсавеце[2], з 27 лістапада 1989 года ў Ракаўскім сельсавеце[3]. У 1994 годзе 20 гаспадарак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 — 153 чал.
- 1908 — 159 чал.
- 1921 — 168 чал.
- 1959 — 133 чал.
- 1994 — 29 чал.
- 2008 — 16 чал.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мацавічы (Валожынскі раён)