Мацеевіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацеевіцкі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мацеевічы
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 13 кастрычніка 1961

Маце́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Мацеевічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сяхновіцкага і Якаўчыцкага сельсаветаў[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Мацеевіцкага сельсавета з Крыўлянскага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Мацясы, Пруск, Свішчы, Стаўпы, Якаўчыцы, у склад Крыўлянскага сельсавета перададзены вёскі Багны, Баляўшчына, Вялікія Сяхновічы (з крухмальным заводам), Грыцэвічы (з канторай нарыхтоўкі жывёлы), Карды, Мацеевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, цэнтр сельсавета перанесены ў Якаўчыцы, сельсавет перайменаваны ў Якаўчыцкі (Якоўчыцкі)[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.