Мацей з Вільні

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мацей, біскуп віленскі)
Jump to navigation Jump to search
Мацей з Вільні
Matthias of Trakai.PNG

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: 1370
Смерць: 9 мая 1453

Маце́й (лац.: Matthias Vilnensis; літ.: Motiejus Trakiškis; бел.: Мацей з Вільні; польск.: Maciej; каля 1370 — 1453, Вільня) — літоўскі каталіцкі святар. Першы біскуп жамойцкі з 1417 па 1422, пасля, біскуп віленскі з 4 мая 1422 па 7 мая 1453.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1408 годзе Мацей скончыў Карлаў універсітэт у Празе, дзе атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў. Пасля вучыўся ў Сіенскім універсітэце. Служачы дэканам Трокаў, ён удзельнічаў у хрысціянізацыі Жамойці. Падтрымліваў палітычны курс Вітаўта Вялікага. Вялікім князем Мацей быў намінаваны на пост жамойцкага біскупа. 24 кастрычніка 1417 года ў Троках адбываецца яго пасвячэнне.

Паводле Яна Длугаша, Мацей паходзіў з інфлянцкіх немцаў, але вялікі князь Вітаўт менаваў яго літвінам. У лютым 1422 года ў Навагрудку ён шлюбаваў караля польскага Ягайлу і князёўну Соф'ю Гальшанскую. Сёлета становіцца біскупам віленскай дыяцэзіі.

Падчас прызначэння на медніцкую кафедру было адзначана, што Мацей здавальняюча валодае жамойцкай (samogithice) гаворкай[2]. Паводле літоўскіх даследчыкаў, гэта азначае, што Мацей пашыраў літоўскую мову ў касцёле ВКЛ[2]. Тым не менш, веданне жамойцкай гаворкі ў прывілеі Вітаўта было адзначана як дадатковая якасць Мацея, а «літоўскай» мовай у ВКЛ, у тым ліку ў касцёле, тады называлася старабеларуская мова, пра што сведчыць прывілей вялікага князя Аляксандра 1501 года, які патрабаваў, каб казані ў касцёлах Радашковічаў, Маладзечна, Койданава, Слоніма, Ліды, а таксама Трысцянкі, Далістава і Гонядзі на Падляшшы, і іншых гарадоў абавязкава прамаўляліся «ў літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis)[3].

Біскуп Мацей пасылаў прадстаўнікоў на Фларэнційскі сабор. Заснаваў шмат цэркваў і актыўна абараняў правы і прывілеі літвінаў. Увёў інквізіцыю для змагання з гусітамі. 27 кастрычніка 1430 года адпяваў вялікага князя Вітаўта.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. 2,0 2,1 (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 27.
  3. Codex Ecclesie Vilnensis. Nr. 507. p. 616—617; Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжанне, этнічная прыналежнасць. — Мн.: Тэхналогія, 2001. С. 32—33).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]