Мацей Мяхоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацей Мяхоўскі
польск.: Maciej Miechowita
Дата нараджэння 1457
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1523
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, гісторык, астролаг
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мацей Мяхоўскі, Мацей з Мяхова, Мацей Мехавіт, Мацей Мехавіта, поўнае імя Мацей Карпіга з Мяхова (польск.: Maciej Miechowita, Maciej Karpiga z Miechowa, лац.: Mathias de Miechow; каля 1457 — 1523) — польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг.

Найбольш вядомы як аўтар прац «Хроніка палякаў», «Трактат пра дзве Сарматыі». Быў 8 разоў абраны рэктарам Кракаўскага ўніверсітэта. Лічыцца, што ўніверсітэт абавязаны яму сваім росквітам. Быў вядомы сваёй дабрачыннасцю.

Хроніка палякаў[правіць | правіць зыходнік]

Самая вядомая праца Мяхоўскага. Неўзабаве пасля таго, як гэтая праца была выданая (1519), увесь арыгінальны тыраж быў канфіскаваны згодна з загадам кароннага канцлера Яна Ласкага. Пасля гэтага частку старонак замянілі на новыя, адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены тычыліся шлюбу Ягайлы з Соф’яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбрахта і яго валошскага паходу 1497 годзе, панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.

Мяхоўскі ў сваёй працы пісаў не столькі аб палітыцы, колькі аб культуры; замест прыярытэту ў гістарычнай працы палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народаў, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца ў славянскім свеце.

Ён выказаў гіпотэзу пра аўтахтоннасць славян і лакалізаваў іх прарадзіму ў Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі аддаваў падзеям у ВКЛ, апісаў усе палітычныя акцыі ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці ў княстве, якія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі — сялянства і магнатаў.

Трактат пра дзве Сарматыі[правіць | правіць зыходнік]

У гэтай працы Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Таксама ён згадаў тут легенду пра паходжанне літоўцаў ад рымлян (легенда пра Літалію). Аўтар паўтарыў звесткі Яна Длугаша, што ў былыя часы русіны лічылі літоўцаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, таму кіеўскія князі бралі з іх даніну ў знак падданства толькі дубовай карой і скуранымі паясамі. З іншага боку, частку Русі, якая належала да Польскай кароны, апісваў як багатую і прыгожую краіну.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.. С. 37, 38;
  • Marek Stachowski. Miechowita’s knowledge of East European languages (mainly Hungarian, Lithuanian and Tatar), based on his Tractatus de duabus Sarmatiis (1517) // Studia Linguistica Universitatis Iagellonicae Cracoviensis № 130, 2013. — S. 309—316.