Мацей Струміла
| Мацей Струміла | |
|---|---|
| Дуброва | |
| Род | Струмілы[d] і Цеханавецкія |
| Бацька | Пашка Струміла[d][1][2] |
| Жонка | Кацярына[d][1] і Олюнка[d][1] |
| Дзеці | Ян Цеханавецкі[d][1][2], Якуб Цеханавецкі[d][1][2], Мікалай Цеханавецкі[d][1][2] і Станіслаў Цеханавецкі[d][1][2] |
Мацей Струміла (каля 1410 — да 1489[3]) — староста медніцкі.
Паходзіў з мазавецкай шляхты гербу «Дуброва», сын Пашкі Струмілы (пам. 1435/1436), аднаго са шматлікіх уладальнікаў Дмошына ў Вышаградскай зямлі. Службу ў Вялікім княстве Літоўскім, напэўна, пачаў у апошнія гады ўладарства вялікага князя Вітаўта, калі велікакняжацкім пасцельнічым быў яго брат Юшка Струміла[4][5].
Упершыню згаданы паміж 1440—1443 гадамі ў Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі віленскі ваявода Даўгірд надае братам Пятрашку і Мацьку Струмілам «шесть чоловеков Боривойнишки» ў Медніцкай воласці, якіх раней трымаў іх брат Юшка Струміла. Таксама Пятрашка і Мацька разам атрымалі ў спадчыну па бацьку Цеханавец.[6]
Пачынальнік роду Цеханавецкіх. Меў сыноў Якуба, Мікалая, Станіслава і Яна.[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- ↑ а б в г д Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 300. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ а б Rachuba 2010, p. 32.
- ↑ Faliński B. Jerzy Strumiłło, budowniczy miasta. — Kamionka Strumiłowa, 1927. — 50 с.
- ↑ Jakubchak S. Jerzy Strumiło – przywódca konfederacji lwowskiej 1464 r. // Społeczeństwo Polski średniowiecznej. — Warszawa: 1992. — Т. 5.
- ↑ Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV—XXI wiek) / Autorzy: Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba (red.), Jolanta Sikorska-Kulesza, Stanisław Dumin, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Agnieszka Pospiszil. — Warszawa: DiG, 2013. — 612 s. — ISBN 978-83-7181-785-4
- Rachuba A. Panowie z Ciechanowca // Kronika Zamkowa. — 2010. — Т. 1/2. — С. 31—36. — ISSN 0239-4898.