Мацеюс Валанчус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацеюс Валанчус
Motiejus Valančius poscard (cropped).jpeg
першы біскуп з літоўскіх сялян
цельшаўскі (жамойцкі) біскуп
28 верасня 1850 — 29 мая 1875
Царква: Рымска-каталіцкая царква

Адукацыя:
Прафесія: гісторык, выкладчык універсітэта, ксёндз
Нараджэнне: 28 лютага 1801(1801-02-28)[1]
Смерць: 29 мая 1875(1875-05-29)[1] (74 гады)
Пахаванне:
Прыняцце свяшчэннага сану: 1828

Узнагароды:
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Маце́юс Вала́нчус (Мацвей-Казімір Валанчэўскі, літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; нар. 28 лютага 1801 г., вёска Насрэнай(літ.) бел., зараз Крацінгскі раён Літвы — пам. 29 мая 1875 г., Коўна) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху «кніганошаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). Ад 1840 прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі. З 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасці. Быў лаяльны ў адносінах да царскай ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойціі праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Каўнас. Аўтар гістарычнага даследвання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).

Помнік у Варняй

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
  • Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]